Витебский районный историко-краеведческий музей

583 подписчиков
Дзяржаўная установа "Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей" аг. Акцябрская, вул. Сонечная, 1А. т. 8-0212-69-05-70 vrgkm2004@gmail.com У фондах Віцебскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея сабраны прадметы археалогіі, побыта і этнаграфіі, калекцыі нумізматыкі, баністыкі, фалерыстыкі, філатэліі. Асноўнымі накірункамі дзейнасці гісторыка-краязнаўчага музея з’яўляюцца экскурсійнае і лекцыйнае абслугоўванне наведвальнікаў, правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, музейна-педагагічных заняткаў гістарычнай, патрыятычнай і экалагічнай накіраванасці. Экспазіцыя музея адлюстроўвае вельмі багатую, насычаную і кровапралітнымі войнамі, і мірнай стваральнай працай землякоў гісторыю раёна. У ёй прадстаўлены прадметы раскопак гарадзішча і селішча Лужасна, пячаткі віцебскіх князёў, гербы Віцебска, Суража, мястэчка Янавічы, матэрыялы па развіццю сельскай гаспадаркі раёна ў 30-х гг., развіццю адукацыі ў даваенны перыяд. Вялікая частка экспазіцыі адведзена тэме Вялікай Айчыннай вайны. Тут прадстаўлены: узнагароды, дакументы, фотаматэрыялы, прысвечаныя партызанскай барацьбе, падполлю, баям за вызваленне Віцебска і асаблівасцям правядзення аперацыі «Баграціён» на тэрыторыі раёна. Шырока прадстаўлены прадметы мірнага жыцця, дзейнасці знакамітых людзей Віцебшчыны, іх працы ўзнагароды і граматы. Адмысловая роля адведзена ансамблю народнага танца «Колас», які доўгі час з'яўляўся «культурнай візітнай карткай» раёна. Акрамя таго, дзейнічае выстава "Волатаў хутар " Выстава знаёміць нас з самым высокім чалавекам на Зямлі, які нарадзіўся ў Віцебскім раёне - Фёдарам Махновым (рост 2 м.85 гл.), з прыродай раёна, дваранскімі сядзібамі і навукоўцамі-даследчыкамі Віцебшчыны. З 2017 г. дзейнічае выстава "Побыт савецкага часу". На выставе прадстаўлена больш за 200 незвычайных прадметаў паўсядзённага ўжытку нашых бацькоў, дзядуляў і бабуль. Тут сабрана бытавая тэхніка, кухонная начынне, прадметы гардэроба, касметыка і дзіцячыя цацкі. Кожны наведвальнік уласнымі рукамі зможа дакрануцца да недалёкага мінулага, калі для ўсіх свяціла сонца! Як дабрацца да музея: - расклад 42 аўтобуса (найлепшы варыянт) http://vk.com/doc-29914100_156002812?dl=76e170677bd80065d6 - расклад прыгарадных аўтобусаў і схема http://vk.com/album-29914100_143702047
Название
Витебский районный историко-краеведческий музей
Статус
Страна
Беларусь
Город
Витебск
Url
vrgkm
Id
29914100
Тематика
Открытая группа
Вики страница
Не установлена
Сайт
http://vrgkm.museum.by/
Адрес
Витебский районный историко-краеведческий музей, Витебск, Беларусь
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Ограниченная
Контакты
Кулябкін Андрэй (Директор)
Минин Антон (старший научный сотрудник)
Щербаченя Андрей (Смотритель)

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: