
VOLNY CHAŬRUS
1360 подписчиков
Вольны Хаўрус – супольнасьць аўтаномных актывістаў і калектываў, якія ўтвараюць гарызантальны рух, аб’яднаны наступнымі мэтамі:
- Радыкальная рэарганізацыя грамадзкага ладу на лібэртарных асновах фактычнае роўнасьці, свабоды і братэрства.;
- Культурніцкае вызваленьне і адраджэньне беларускага ды іншых паняволеных народаў з-пад прыгнёту аўтарытарных утварэньняў і рэакцыйных уплываў;
- Прышчэпліваньне лібэртарных прынцыпаў на міжнародны ўзровень – мацаваньне сусьветнага хаўрусу вольных людзей і народаў.
Сярод нашых паплечнікаў мы жадаем бачыць кожнага, хто гатовы прыкладаць пасільныя намаганьні для паўстаньня разуменьня і ладу вышэйакрэсленага кшталту.Акрэсьліваючы перашкоды на шляху рэалізацыі нашых мэтаў, мы выступаем супраць:
- Аўтарытарызму (уладных ды іншых стасункаў, заснаваных на ідэях прымусовага падпарадкаваньня чалавека чалавекам)
- Супрэмасізму (перакананьня, што пэўныя раса, від, этнічная група, пол, сыстэма перакананьняў ці культура пераўзыходзяць іншыя і даюць права тым, хто атаясамліваецца з імі, дамінаваць, кантраляваць або кіраваць тымі, хто не атаясамліваецца.)
- Капіталізму (адной з формаў эксплюатацыі чалавека чалавекам, плянэты чалавекам, і прычыны існаваньня няроўнасьці) і спароджаных капіталізмам лібэралісцкае глябалізацыі — (сусьветнае ўніфікацыі чалавецтва, абязьлічваньні людзей і народаў, сьціраньня этнічных культур і ідэнтычнасьцяў) ды масавае культуры — (утылітарных каштоўнасьцяў спажывецтва і эгаізму, якія вядуць да маральнае дэградацыі чалавецтва).
Нашыя мэты і стратэгія:
Мэты бліжэйшае пэрспэктывы:
- Агульнаасьветніцкая і інфармацыйна-аналітычная дзейнасьць у лібэртарным і культурна-адраджэнчыцкім накірунках;
- Стварэньне і мацаваньне падмуркаў сацыяльна-рэвалюцыйнага руху ў краіне;
- Ськіраваньне вэктараў разьвіцьця культурніцкага адраджэньня і працэсаў нацыянальна-вызвольнае барацьбы ў лібэртарнае рэчышча прагрэсыўных, антыаўтарытарных і антышавіністычных формы і зьместу;
- Сынтэз вышэйакрэсьленых накірункаў у адзіную ідэялёгію і фронт барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне;
(Працяг у распрацоўцы...)
VOLNY.BY
Радзіма!Свабода!
Далучайцеся! volny@riseup.net

Название
VOLNY CHAŬRUS
Статус
Радзіма! Свабода!
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Информация скрыта или не указана
Url
union8x9
Id
58093617
Тематика
Образовательное учреждение
Вики страница
Не установлена
Сайт
volny.by
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Публичная страница
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Ограниченная
Контакты