Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза
731 подписчиков
Дзейнасць тэатра прыпыненая ў сувязі з парушэннем новым кіраўніцтвам тэатра пагадненняў аб выкарыстанні тэатральнае сымболікі ды карпаратыўнае емейла. Працяг дзейнасьці тэатра малаверагодны. Але ўсе залежыць ад здольнасьці новае кіраўніцтва да дыялогу і пагадненняў.
Гэта - суполка Сярэднявечнага Вулічнага Тэатра “Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза” зь Менску, Беларусь.
“Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза”- гэта тэатр сярэднявечнага камедыянства.
“Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза” - гэта першы агневы тэатр Беларусі (з 2005-га года).
Другі напрамак дзейнасці тэатра – скамарохі і сярэднявечны вулічны тэатр. Скокі, колы і аперкоты, жангляванне і балансаванне рэчамі дапамогуць вам апынуцца ў атмасферы старадаўняга карнавала, калі эмоцыі і пачуцці мелі вялікую сілу. “Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза” – гэта не цырк, і мы не зьбіраемся прапаноўваць вам цыркавую праграму. Наш сяродак - эпоха галантных рыцараў і прыгожых паненак, захапляючых эмоцыяў і яркіх відовішчаў.
Трэці напрамак - Танцавальны. Стрыманасьць Сярэднявечча і жывасьць Рэнесанса, а самае галоўнае - шалены рытм народнага танца (беларускія, латыскія, літоўскія, ірландскія, скандынаўскія, польскія і яшчэ шмат-шмат).
І не проста танцы, а танцы пад жывую музыку старадаўніх інструментаў: дудаў, шалмеяў, дрымбаў і перкусій.
Тэатр сярэднявечнага камедыянства “Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза” зробіць незабыўнымі вашыя карпаратыўныя вечарыны і святы. Артысты тэатра - вопытныя акторы, якія ўжо доўгі час працуюць з публікай. Мы падрыхтуем для вас свята і дапаможам апынуцца у атмасферы сапраўднага сярэднявечнага карнавала.
На базе Тэатра працуе Мінская Школа Народных Танцаў Свету: http://vkontakte.ru/club5765542
і Школа агневага перфомансу: http://vk.com/fireshow_school

Название
Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза
Статус
Тэатр ДыГрыза завяршыў сваю дзейнасць з 19.01.2015
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
medievalbelarus
Id
3949587
Тематика
Публичная страница
Вики страница
Гастролі ды навіны
Сайт
http://www.medievalbelarus.org/
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая