Паліятыўны цэнтр дзіцячага хоспіса ў Гродна

916 подписчиков
Наша арганізацыя была зарэгістраваная 19 верасня 2008г. для аказання дапамогі цяжка і безнадзейна хворым дзецям, якія маюць множныя парушэнні развіцця, і іх сем'ям. Сёння пад нашай апекай знаходзіцца больш за 70 сем'яў горада Гродна і Ваўкавыскага раёна. Наша праца ўключае ў сябе дапамогу: - гуманітарную: прадастаўленне медыкаментаў, перавязачнага матэрыялу, інвалідных калясак, медыцынскага абсталявання, сродкаў асабістай гігіены, догляду за скурай, аднаразовых падгузнікаў, цацак, адзення для хворага дзіцяці,; - псіхалагічную: зняцце стрэсаў, страхаў, дэпрэсій у хворых дзяцей і членаў сям'і, правядзенне індывідуальных кансультацый, трэнінгаў для бацькоў, братоў і сясцёр хворых дзяцей, псіхалагічнае суправаджэнне сем'яў памерлых дзяцей у перыяд гаравання; - сацыяльную: растлумачэнне законаў, якія гарантуюць правы дзяцей-інвалідаў, аказанне матэрыяльнай падтрымкі ў выпадку цяжкага становішча сям'і, аказанне дапамогі ў адпраўленні і аплаце рытуальных паслуг, дапамога валанцёраў у бытавых пытаннях, дапамога сядзелак; - духоўную: праца святароў з хворым дзіцем і сям'ёй у залежнасці ад веравызнання. Штогод арганізоўваюцца акцыі: - «Навагодняя прыгода» да Новага года і Калядаў; -«Цуд Велікодны» да Вялікадня; - «Я - дзіця. І я ўнікальны» да Міжнароднага дня абароны дзяцей; - творчы вечар да Дня маці; - «Рука ў руцэ» да Дня інвалідаў, мэтай якіх з'яўляецца паляпшэнне якасці жыцця дзяцей з інваліднасцю і іх родных шляхам прадастаўлення магчымасцей для раскрыцця талентаў і здольнасцей дзяцей з інваліднасцю, фінансавай падтрымкі, а таксама прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем людзей з абмежаваннямі, прызнанне іх правоў і свабод як раўнапраўных членаў грамадства. Сыход за падапечнымі нашай арганізацыі вельмі цяжкі, перш за ўсё, маральна, і далёка не кожны зможа на гэта вырашыцца. Хоспіс - гэта не дом смерці. Гэта годнае жыццё да канца. Рабіць дабро - вельмі проста! Трэба кропелька дабрыні, разумення і велізарнае жаданне дапамагчы тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы і клопаце!
Название
Паліятыўны цэнтр дзіцячага хоспіса ў Гродна
Статус
Любое копирование либо использование материалов группы Гродненского детского хосписа возможно только с разрешения администрации хописа.
Страна
Беларусь
Город
Гродно
Url
grodno_childrens_hospice
Id
61958078
Тематика
Открытая группа
Вики страница
Свежие новости
Сайт
www.g-hospice.by
Адрес
ул. Гагарина, 18, Гродно, Беларусь
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Ограниченная
Контакты
Moon Машуля (Психолог)

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: