Belarus inside

8 подписчиков
Праект Belarus Inside-Out запрашае творчых людзей да супрацы*** Общество Беларусь Культура Празь 18 гадоў пасьля фармальнага развалу ЗРСР Беларусь так і засталася для Захада сацыялістычным запаветнікам, прадстаўленым у тамтэйшай прэсе выняткова палітычнымі ды спартовымі навінамі. Прычым першыя засяроджваюцца амаль выключна на асобе А. Лукашэнкі, а другія зьяўляюцца досыць спарадычна й непасьлядоўна. Шмат хто зь іншаземцаў ня можа напісаць слушна назвы краіны, ня кажучы ўжо пра знайсьці Беларусь на мапе. І нават зараз, нягледзячы на вонкавыя праявы зьбліжэньня з Эўропай, краіна застаецца закрытай для Эўропы фактычна ва ўсіх сэнсах. Праект часопіса "Плёткі", інфармацыйнымі партнэрамі якога зьяўляецца iBelarus.net ды творчы сеціўны праект Generation.by, накіраваны на тое, каб трохі зьмяніць падобнае ўражаньне. Гэты праект мае мэтай дасьледаваць, прааналізаваць ды крытычна раскрыць сапраўдную рэчаіснасьць беларускага жыцьця праз творчую супрацу беларускіх і замежных удзельнікаў. Мы шукаем людзей, якія б здолелі б незвычайным чынам падаць асаблівасьці беларускага жыцьця, адкрыць сапраўдную Беларусь, пазбаўленую штампаў і стэрэатыпаў. Мы запрашаем маладых аўтараў, мастакоў, фатографаў і журналістаў зь Беларусі далучыцца да праекту. Разам мы прааналізуем шэраг сацыяльна-культурных зьяваў беларускага жыцьця, паспрабуем разбурыць старыя стэрэатыпы і стварыць новае ўяўленьне пра нашу краіну. *Рэалізацыя праекту* Праект будзе рэалізаваны ў Беларусі цягам 10 дзён, ад 14-га да 23-га жніўня 2009 г. Напачатку гэтага тэрміну адбудзецца сустрэча, падчас якой будуць абмеркаваныя ідэі па праекце й прадстаўленыя першыя напрацоўкі, пасьля чаго ўдзельнікі ў групах па два чалавекі разьедуцца на тыдзень па ўсёй краіне для зьбіраньня матэрыялаў. У кожнай групе адзін беларус і замежнік будуць працаваць разам над асобнай тэмай. Па заканчэньні вандроўкі ўдзельнікі зьбяруцца ў Менску, каб падзяліцца атрыманым досьведам і ўражаньнямі. Увесь здабыты матэрыял будзе выдадзены у дзьвюхмоўным часопісе, які будзе распаўсюджвацца ў Беларусі і іншых краінах Эўропы. Прэзэнтацыя вынікаў праекту адбудзецца ў студзені 2010 г. ў Бэрліне. *Тэмы* Існуе неверагодная колькасьць тэмаў, з дапамогай якіх можна раскрыць беларускую рэальнасьць. Гэта і жыцьцё беларускага пакаленьня Y, і эміграцыя моладзі, і трагічныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы, і непаўторныя цуды нашай прыроды, шматканфэсійнасьць Беларусі, і праблемы меншасьцяў. Асабліва вітаецца нестандартнае раскрыцьцё невядомых, правакатыўных ці незаўважаных раней бакоў беларускага штодзённага жыцьця. Мы прапануем удзельнікам абсалютную творчую свабоду й вітаем усе новыя ідэі. *Хто можа браць удзел* Мы запрашаем да ўдзелу ў праекце абсалютна ўсіх, хто цікавіцца Беларусьсю і Ўсходняй Эўропай, а асабліва маладых мастакоў, фатографаў, аўтараў, журналістаў і пісьменьнікаў. Заяўнікі павінны будуць стварыць матэрыял па пэўнай абранай імі тэме ў рамах агульнай канцэпцыі праекту. Паколькі працаваць давядзецца ў групах з аднаго беларуса і аднаго замежніка, веды ангельскай мовы на сярэднім узроўні зьяўляюцца абавязковымі. Тэрмін паданьня заяваў - да 11-га чэрвеня 2009 г. *Як падавацца?* Калі ласка, запоўніце пададзеную ніжэй анкету, далучыце кароткае CV (на адну старонку максымум) і дашліце ўсё на адрас belarus@plotki.net да 11-га чэрвеня 2009 г. Анкета: * Імя * Узрост * Занятак/сфэра акадэмічных інтарэсаў * Матывацыя для ўдзелу ў праекце * Адкуль Вы даведаліся пра праект * Прыклады творчых працаў: - для аўтараў і журналістаў: апублікаваныя/неапублікаваныя тэксты - для мастакоў і фатографаў: падборку малюнкаў/карцін/выяваў/здымкаў/коміксаў (да 10 файлаў агульным памерам ня болей за 5 МВ) *** падрабязна – глядзi на вэб-старонцы: http://ibelarus.net/post/1530
Название
Belarus inside
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Брест
Url
club9915340
Id
9915340
Тематика
14 авг 2009 в 17:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Выключена

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: