Польский плакат и графика(линогравюра)

19 подписчиков
Улётные линогравюры и плакаты от польских мастеров! Очень рекомендую! Завтра последний шанс на это посмотреть! Выстаўка, што адкрылася у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва – гэта сапраўдная падзея ў мастацкім жыцці Мінска. Яна знаёміць нас з творчасцю двух выдатных майстроў сучаснага польскага мастацтва з г. Катавіцы – Рамана Каларуса і Іаанны Пех. Раман Каларус і Іаанна Пех-Каларус. Два творцы, два погляды, дзве моцныя, яркія індывідуальнасці, дзве мелодыі, якія арганічна суіснуюць і дапаўняюць адзін аднаго не толькі у прасторы розных выставачных залаў і экспазіцый, але і ў сумесным жыцці. Раман Каларус Раман Каларус – адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў славутай школы польскага плаката, без якой нельга ўспрымаць гісторыю сусветнага мастацтва XX ст. і якая па трапнаму выразу аднаго з мастацвазнаўцаў уваходзіць у “вышэйшую лігу сусветнага плаката”. Мастацкі плакат ужо вельмі даўно прызнаны асобнай галіной мастацтва. Ён – люстраны адбітак эпохі, а пошукі польскіх мастакоў плаката, якія кожны раз выкарыстоўваюць усё больш новыя тэхналогіі, можна звесці да дзвюх традыцыйных плыняў: інтэлектуальнай і эмацыянальнай. Каларус – прадстаўнік той лініі у польскім плакаце, што праз сінтэз і метафару змушае адрасата да самастойнага мыслення. Менавіта, аўтарскі падыход да тэмы, творцаў падобных Раману Каларусу дазваляе ацэньваць стан асяроддзя мастакоў і дызайнераў, адрозніваць асобныя мастацкія школы – хоць бы польскую ад японскай, амерыканскую ад іранскай, а швейцарскую ад кубінскай. Уласна па гэтай невялікай экспазыцыі, на прыкладзе аўтарскага стылю Каларуса, можна акрэсліць асноўныя асаблівасці самой польскай школы – адкрытасць чыстых колераў, выразнасць ліній, канструяванне выяў «на грані фола», калі эратычную раскаванасць ратуе ад пошласці хіба што вытанчаны досціп мастацкага рашэння. Плакаты Каларуса шакіруюць нас надзвычайнай насычанасцю колераў, дзіўным спалучэннем сакавітага фіялетавага, аранжавага, чырвонага, зялёнага смарагду, кобальту. Яны прасякнуты магутнай вітальнай энергетыкай. Ёсць пэўная спакуса кантэкстуальна аднесці многія яго плакаты да вельмі папулярнай у сучасным польскім мастацтве правакацыйнай плыні, але для яго аўтарскай пазіцыі гэта мае другасны сэнс. Сёння незвычайна імкліва мяняецца візуальная культура грамадства, таму невыпадкова, што цэнтральнае месца ў акружаючай нас прасторы займае камерцыйны плакат, у якім дызайнеру ўсё больш складана рэалізаваць сваю аўтарскую канцэпцыю суадносін выявы і тэксту. Талент і майстэрства мастака – гэта найважнейшыя элементы, якія заўсёды вызначаюць вартасць мастацкага плаката. Мастацкі плакат фарміруе эстэтычную прастору вуліцы. І лепшыя з іх адразу абвальваюцца на нас і захопліваюць у палон свёй дзёрзкай арыгінальнасцю, разбураюць аднароднасць візуальнай рэкламы, якая сваімі стандартамі кожны дзень уздзейнічае на нас. У Рамана Каларуса навізна нараджаецца натуральна, без натужлівага высілку і штучных выкрутаў. Трэба адзначыць, што ў яго выпадку жорсткае размежаванне на графіку, плакат ці малюнак даволі складаная задача. Каларус – універсальны мастак, які аднолькава ўтульна адчувае сабе ў розных тэмах і тэхніках, а таксама ў моры рэкламы і малюнкаў сродкаў масавай інфармацыі, знакаў і прыкмет нашага хаатычнага існавання. Ён з незвычайнай лёгкасцю жангліруе кантэкстамі сусветнага мастацтва. Аднак Каларус не любіць абмежаванняў, якія непазбежна звязаныя з выкананнем плакатаў “на замову”. На выставе вельмі шмат плакатаў, якія анансуюць канцэрты джазавай і блюзвай музыкі, фільмы і тэатральныя спектаклі. Вытокі гэтай зацікаўленасці мастака трэба шукаць у ранейшых захапленнях Каларуса блюзам і рокам 60-х гадоў. Мастак сам калісьці граў на гітары і бас-гітары. Магчыма таму яго плакаты таксама выкананыя «у джазава-блюзавым саўндзе». У іх можна разгледзець і пачуць музыку бурлівай ракі, рытмы джазавага свінга, дзёрзкую пачуццёвасць танга. У кожным плакаце пры дапамозе новых выразных сродкаў і магчымасцяў майстар дэманструе нам нешта новае, нечаканае, парадаксальнае і адлюстроўвае ўласнае ўспрыманн
Название
Польский плакат и графика(линогравюра)
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Минск
Url
club9804402
Id
9804402
Тематика
26 мая 2009 в 16:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Выключена

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: