Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Някляева “Цэнтр Еўропы”
49 подписчиков
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Някляева “Цэнтр Еўропы”, якой распачынаецца кніжная серыя “Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў”, адбудзецца 26 ТРАЎНЯ Ў ПАЛАЦЫ МАСТАЦТВАЎ (вул. Казлова, 3).
Дакладна ў імпрэзе возьме ўдзел:
Уладзімір НЯКЛЯЕЎ
Правядзе імпрэзу:
Рыгор СІТНІЦА
Музычна аздобіць:
Зьміцер ВАЙЦЮШКЕВІЧ
Выступоўцы:
Алесь ПАШКЕВІЧ
Стэфан ЭРЫКСАН
Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК
Валянцін АКУДОВІЧ
Уладзімір АРЛОЎ
Валерыя КУСТАВА
Андрэй ХАДАНОВІЧ
Пётра КРАЎЧАНКА
А таксама іншыя вядомыя беларускія пісьменнікі, відаўцы, грамадскія дзеячы.
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ЯКАСНАЙ ЛІТАРАТУРЫ!
ПАЧАТАК А 19.00.
Уваход вольны.
http://www.litbel.org/by/news/2186.html
Уладзімір Някляеў - выбітны беларускі паэт, празаік, эсэіст. Былы старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, беларускага ПЭН-цэнтру, галоўным рэдактарам часопісаў "Крыніца", "ЛіМ". Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Янкі Купалы, лаўрэат літаратурнай прэміі часопіса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф" (2008). Аўтар вялікай колькасці вядомых беларускіх песень (супрацоўнічаў з "Песнярамі", "Сябрамі", Зміцерам Вайцюшкевічам (альбом "Танга з ружай", "Тое, што трэба") і інш.
Выходзілі кнігі: "Адкрыццё". Мн., 1976, "Вынаходцы вятроў" Мн., 1979, "Знак аховы" Мн., 1983, "Местное время" М., 1983, "Наскрозь" Мн., 1985, "Дерево боли" М., 1986, "Галубіная пошта" Мн., 1987, "Веда" Мн., 1989, "Прошча" Мн., 1996, "Выбранае" Мн., 1998, "Лабух". Мн., 2003, "Так" Мн., 2005, "Цэнтр Еўропы" (2009).
Название
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Някляева “Цэнтр Еўропы”
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Минск
Url
club9804140
Id
9804140
Тематика
26 мая 2009 в 19:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
















































