---БНФ_Магілёў---

0 подписчиков
ПАРТЫЯ БНФ Партыя БНФ - палітычная сіла, якая пасьлядоўна бароніць БЕЛАРУСКІЯ ІНТАРЭСЫ: інтарэсы беларускага народу й незалежнае беларускае дзяржавы. Галоўная мэта Партыі БНФ -- свабодны чалавек у незалежнай эўрапейскай Беларусі. Партыя БНФ імкнецца: - да СВАБОДЫ, а менавіта да стварэньня дэмакратычнае супольнасьці адказных грамадзянаў; - да НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ, якая павінна быць незваротнай і надзейна абароненай; - да ДАБРАБЫТУ, да эканамічнага вызваленьня людзей праз гарантыі для прыватнай уласнасьці; - да АДРАДЖЭНЬНЯ, да аднаўленьня беларускае культурнае традыцыі на грунце эўрапейскіх маральных каштоўнасьцяў. Партыя БНФ -- за ЭЎРАПЕЙСКІ ВЫБАР Беларусі. Погляды Партыі БНФ знаходзяцца ў рэчышчы агульнаэўрапейскай народнай, кансэрватыўнай і хрысьціянска-дэмакратычнай ідэйнай традыцыі. НАШЫЯ КАШТОЎНАСЬЦІ Свабода й годнасьць Чалавек ёсьць галоўнаю каштоўнасьцю, а ягонае жыцыцё - найвышэйшым дарункам. Павага да асобы, да яе годнасьці, да яе жыцьця й свабоды, яе правоў і ўласнасьці палягае ў аснову ўсіх нашых перакананьняў, выказваньняў і дзеяньняў. Незалежнасьць Найвялікшым дасягненьнем беларускага народу ў ХХ ст. ёсьць утварэньне нацыянальнае дзяржавы. Толькі ў сваёй дзяржаве народ можа дасягнуць культурнага й эканамічнага росквіту, рэалізаваць свае здольнасьці і магчымасцьці. Таму свабоднае разьвіцьцё нацыянальнай дзяржавы, умацаваньне ў ёй справядлівага, дэмакратычнага ладу й адстойваньне незалежнасьці гэтае дзяржавы ёсьць для нас важнейшаю каштоўнасьцю. Свабодная асоба ў незалежнай дзяржаве - чыньнікі безь якіх няма сучаснай эўрапейскай цывілізацыі. Беларуская культурная традыцыя Беларуская культурная традыцыя гістарычна пабудаваная на такіх эўрапейскіх прынцыпах, як рэлігійная і ідэалягічная талеранцыя, павага да асобы, яе правоў і ўласнасьці, шанаваньне законаў. Ідэі патрыятызму, гуманізму й свабодалюбства былі сфармуляваныя на беларускай глебе ўжо ў першых друкаваных тэкстах Скарыны й дзяржаўных Статутаў. Таму Партыя БНФ лічыць беларускую культурную традыцыю за падставу для будовы нацыянальнае дзяржавы й развою грамадзянскай супольнасьці й бачыць сваю дзейнасьць гістарычным працягам гэтае традыцыі.
Название
---БНФ_Магілёў---
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Могилёв
Url
club9740884
Id
9740884
Тематика
Закрытое сообщество
Вики страница
Не установлена
Сайт
www.pbnf.org
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Закрытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
Контакты

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: