ПОЛАЦКА-СМАЛЕНСКАЯ ЗЯМЛЯ

10 подписчиков
Русь Літоўская - асновай яе сталі землі Полацкая і Смаленская ПОЛАЦКА-СМАЛЕНСКАЯ ЗЯМЛЯ вырасла з даўняе крывіцкае еднасьці. У часы старажытнай Русі полацкія ды смаленскія крывічы патраплялі пад большы ці меньшы ціск з боку вядомых цэнтраў уплыву - Кіева ды Ноўгарада. У першай палове ХІІІ ст. у Полацку спаборнічаюць за ўладу з мясцовай дынастыяй смаленскія Рурыкавічы. Пасля смерці ў 1216 г. полацкага князя Уладзіміра [Э. Загарульскі лічыць яго сынам полацкага князя Васількі Святаслававіча (14. С. 15—16), а В. Насевіч — сынам полацкага князя Усяслава Васількавіча (30. С. 15)] на княжацкім пасадзе ў Полацку з’яўляюцца смаленскія князі. Паводле найноўшых беларускіх даследаванняў «...у першай чвэрці ХІІІ ст. Полацк і Віцебск прызналі вярхоўную ўладу смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча...» Пасля разгрому Рурыкавічаў мангола-татарамі ў 1238—1241 г. на полацкім княжацкім пасадзе з’яўляюцца служылыя літоўскія князі. У канцы ХІІІ ст. у Полацку і Віцебску зноў узмацняецца ўплыў смаленскіх князёў. У першым сядзеў Канстанцін Бязрукі, а ў другім — спачатку намеснік смаленскага князя Фёдара Чорнага, а потым князь Міхаіл Канстанцінавіч. У гэтыя часы Полацк і Віцебск зноў выступалі разам са Смаленскам, пра што сведчаць словы пра воласці полацкага і віцебскага князёў у розных граматах з пячаткамі смаленскіх князёў таго перыяду. У сувязі з гэтым, важнае значэнне набывае сымболіка смаленскіх князёў у канцы ХІІІ ст. А ў ёй адбыліся даволі істотныя змены. Так, на галоўным баку пячаткі князя Фёдара Расціслававіча была змешчана выява лява (леапарда), які ідзе. Гэта быў ужо новы тып княжацкай пячаткі, дзе выразна бачацца ўплывы заходняй геральдыкі. Паводле А. Лакіера: «Форма льва с расправленными когтями, положение его хвоста, пригнутого к спине, заставляет подозревать иностранное происхождение этой эмблемы». Пастава лява на пячатцы князя Фёдара сапраўды сведчыць пра заходнія (дацкія ці нямецкія) геральдычныя ўплывы, але адсутнасць тарчы не дазваляе яшчэ гаварыць пра згаданую выяву як пра герб. Гэта была яшчэ дагербавая выява, патэнцыйна гатовая для ператварэння ў герб.
Название
ПОЛАЦКА-СМАЛЕНСКАЯ ЗЯМЛЯ
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Витебск
Url
club9664602
Id
9664602
Тематика
Публичная страница
Вики страница
Навіны ПОЛАЦКА СМАЛЕНСКАЙ ЗЯМЛІ
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
Контакты
Рагачоў Зьмiцер (Імпэратар Віртуальнай Беларусі)

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: