Маёвае набажэнства. Звярнiся да нашай нябеснай Матулi.
23 подписчиков
Кожны дзень пасля святой iшы на 19.00 адбываецца з выстуленнем Найсвяцейшага Сакрамэнта
Пасля св. iмшы на 8.00 - на польскай мове
У нядзелю пасля св. iмшы на 10.00 з выстуленнем Найсвяцейшага Сакрамэнта
Калi не атрымлiваецца прыйсцi - можна малiцца дома ;)
Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанская)
Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа,– змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,– змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,– змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,
– змілуйся над намі.
Святая Марыя,– малiся за нас.
Святая Багародзіца,– малiся за нас.
Святая Панна над паннамi,– малiся за нас.
Мацi Хрыстова,– малiся за нас.
Мацi Касцёла,– малiся за нас.
Мацi ласкi Божай,– малiся за нас.
Маці прачыстая,– малiся за нас.
Мацi беззаганная,– малiся за нас.
Мацi непарушная,– малiся за нас
Маці нявінная,– малiся за нас
Мацi наймiлейшая,– малiся за нас
Мацi найцудоўнейшая,– малiся за нас
Мацi добрай рады,– малiся за нас
Мацi Стварыцеля,– малiся за нас
Мацi Збавiцеля,– малiся за нас
Панна наймудрэйшая,– малiся за нас
Панна, хвалы годная,– малiся за нас
Панна праслаўлёная,– малiся за нас
Панна магутная,– малiся за нас
Панна ласкавая,– малiся за нас
Панна верная,– малiся за нас.
Люстра справядлiвасцi,– малiся за нас
Сталiца мудрасцi,– малiся за нас.
Прычына нашай радасцi,– малiся за нас.
Святыня духоўная,– малiся за нас.
Святыня хвалебная,– малiся за нас.
Святыня слаўная пабожнасцi,– малiся за нас.
Ружа містычная,– малiся за нас.
Вежа Давiдава,– малiся за нас.
Вежа з косцi слановай,– малiся за нас.
Залаты доме,– малiся за нас.
Арка Запавету,– малiся за нас.
Брама нябесная,– малiся за нас.
Зорка ранiшняя,– малiся за нас.
Аздараўленне хворых,– малiся за нас.
Прытулак грэшных,– малiся за нас.
Суцяшальнiца засмучаных,– малiся за нас.
Успамога хрысціянаў,– малiся за нас.
Каралева Анёлаў,– малiся за нас.
Каралева патрыярхаў,– малiся за нас.
Каралева прарокаў,– малiся за нас.
Каралева апосталаў,– малiся за нас.
Каралева мучанiкаў,– малiся за нас.
Каралева веравызнаўцаў,– малiся за нас.
Каралева паннаў,– малiся за нас.
Каралева ўсiх святых,– малiся за нас.
Каралева, без граху першароднага зачатая,
– малiся за нас.
Каралева ўнебаўзятая,– малiся за нас.
Каралева Ружанца святога,– малiся за нас.
Каралева сем’яў,– малiся за нас.
Каралева супакою,– малiся за нас.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– змілуйся над намі.
С.: Малiся за нас, Святая Багародзіца.
Усе: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
Молiмся: Просім Цябе, Пане Божа, дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, і праз слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Панны Марыі май ласку вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Пана нашага.
Усе: Амэн.
Тваёй абароне
Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная.
О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.
Малiтва св. Бэрнарда
Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн. (Літанія з сайта http://www.catholic.by)
Название
Маёвае набажэнства. Звярнiся да нашай нябеснай Матулi.
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Минск
Url
club9602780
Id
9602780
Тематика
1 мая 2009 в 0:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая






















