Мы!!!!!!

7 подписчиков
У гэтай групе аб’яднаныя тыя, хто любіць родны Асіповіцкі край, хто любіць родныя Лапічы, хто хоць раз пабываў у іх. Хіба не прыемныя ўспаміны звязаны з імі? Пачну. Сасоннік... Любы наш сасоннік... Гэтыя сосны, рэчка, пляж (хоць і гідкі, але пляж)... Колькі ў ім нагулена, колькі напалена кастроў! Купалле, газавікі, Лапіцкая лыжня з блінамі і гарачым чаем “за дзякуй”. Родненькі, зялёненькі! Адзінаццатая кватэра... Хто ў ёй не быў? Хто ў ёй не піў, не курыў, не пеў, не танцаваў, не еў ( ці закусваў)? Усе ўсё рабілі. Не быў толькі той, каго зараз няма ў нашай групе. Якія толькі дзействы там не рабіліся: людзі знаёміліся, жаніліся, разбягаліся, сварыліся, мірыліся; з простага камп’ютэра рабілі дамашні кінатэатр, з аднаго крэсла – канапу на 5 чалавек; стул “з сюрпрызам”, кухня са слізнякамі. Але, нажаль, зараз дзверы ў гэтую кватэру для нас зачыненыя... Дача Машы Заяц... Адно з найлепшых месцаў, дзе можна пажарыць шашлык і папіць алкагольных напояў. Колькі раз атрымлівалася так, што выходзілі на прыроду, але пачынаўся дождж і мы, хуценькімі перабежкамі, ляцелі туды, бо там і цёпла, і суха (зімой трохі халодна, але лепш, чым на марозе!). А Бос і Джэк – ангелы-ахоўнікі гэтага месца. Звяртаю ўвагу на тое, што, калі вы не жадаеце імець фізічнай сувязі з адным з іх, то лепш блізка не падыходзце. Магазін “ХХІ век” (ці Стусаўскі магазін)... Як добра, што ён працуе да 23 гадзін! І як добра, што “сваім” водку прадаюць і пасля дзевяці! Прыйшлі, узялі водкі, піва, ды пайшлі. Прыгажосць! Заўсёды закупаемся толькі ў ім, пастаянныя кліенты. Лапіцкі сельскі клуб... Некалі лічыла, што там усе такія дарослыя, прыгожыя, вясёлыя. І так прыемна было знаходзіцца сярод усёй гэтай весялосці. Нажаль, дарослымі сталі мы. Мне, напрыклад, ужо не цікава сунуць туды свой немаленькі нос. Але, у залежнасці ад таго, колькі выпілі, мы можам прагуляцца і туды. Памятаю, як некалі пілі: за вуглом гэтага клуба, ля сельсавета, па дарозе на клуб, ля клуба. Спрабавалі курыць, потым пачыналі курыць. Смешна. І як цяжка было пасля такой вясёленькай пятніы ўставаць рана ў суботу, бо некаторым трэба было ў школу. Мы... Пра нас магу шмат чаго сказаць і добрага, і дрэннага. Пачну. П’ём. П’ём амаль усё, асабліва калі збіраемся разам. Некаторыя з нас кураць, некаторыя кураць, але рэдка (калі вып’юць, ці ў асаблівы дзень). Любім музыку, кіно, гумар, прыроду і жывёл, танцы. Іншы раз, калі не ведаем, чым сябе забавіць, мы: аднойчы сядзелі на крышы 5-павярховага дома і спявалі песню “ что ей снится, когда слёзы на её ресницах…”; ходзім адзін да аднаго ў госці; гуляем па сасонніку і г.д. Нажаль, зараз мы ўжо не так часта збіраемся разам, як раней. Раз’ехаліся хто куды. Але, усё ж збіраемся, і гэта галоўнае...
Название
Мы!!!!!!
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Осиповичи
Url
club9531999
Id
9531999
Тематика
Закрытое сообщество
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Закрытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
Контакты
Хивренко Полина (Самая главная!!!!)

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: