"Паўночны Вецер - 2009", наметавы танцавальна-му
116 подписчиков
Шаноўнае спадарства!
Лета ў самым саку.
Трэба ж адыйсьці на пару дзен ад мірской таўкатні, ці не так?
Таму мы шчыра запрашаем Вас да ўдзелу ў наметавым музычна-гістарычным летніку “Паўночны Вецер – 2009”.
Што такое “Паўночны Вецер – 2009”? Гэта людзі, якія выяжджаюць па-за межы вялікага горада. Гэта наметавы гарадок на поўначы Беларусі, ў Браслаўскім раене. Гэта прыгожы бераг возера Укля. Гэта цішыня і пекнасць прыроды паўночнае Беларусі. Гэта гутаркі і семінары па сацыялагічных і філязоўскіх пытаньнях. Для жадаючых, пры ўмове набору кворуму ўдзельнікаў - майстар-клясы па рамествах і забаўляльнай культуры, а таксама вайсковыя вышкалы кожны ранак для жадаючых, з коўчынгамі па барацьбе, выжываньню, шыхтавой падрыхтоўцы, бойке на кіях ды інш. Гэта музычныя вечарыны каля вогнішча...
Каб прыняць удзел ў летніку, трэба патэлефанаваць арганізатарам і заявіцца. Вельмі проста – набраць нумар і паразмаўляць з намі.
Летнік адбудзецца з 9 па 17 ліпеня 2009 года (ужо вельмі хутка).
Арганізацыйны ўнесак 20 баксаў.
Пры наяўнасьці жадаючых можна далучыцца валанцерам па падрыхтоўцы табара (заезд 1-га ліпеня, пошук дакладнай лакацыі, арганізацыя ўмоваў жыцьця, ўсталяваньне наметавага гарадку і гаспадарчай зоны).
Кантактныя асобы:
Аляксей “Бекар” Бурнасенка, +37529 5076263
e-mail: khomus@tut.by
Летнік арганізаваны пры падтрымцы:
Сярэдневечнага вулічнага тэатру “DiGrease’s Buffoon Theatre” (www.medievalbelarus.org),
“Мінскай Школы Танцаў Народаў Сьвету”.
Название
"Паўночны Вецер - 2009", наметавы танцавальна-му
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Браслав
Url
club9472410
Id
9472410
Тематика
9 июл 2009 в 0:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
http://www.medievalbelarus.org/ru/
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая


















































