Моладзь БНФ

15 подписчиков
Хто мы такія? Кожны з нас – яркая індывідуальнасьць, кожны з нас – студэнт альбо школьнік, кожны з нас будуе пляны на будучыню і марыць, кожны з нас нарадзіўся ў Беларусі і зьвязвае свае мары пра будучыню менавіта зь ёй. Разам мы – Моладзь БНФ. Мы – моладзь старэйшай Партыі Беларусі, Партыі Беларускага Народнага Фронту. У нас падобныя погляды на дэмакратыю, на месца чалавека ў палітыцы, на грамадзянскую адказнасьць і культуру. Мы маладыя і амбіцыйныя, мы прагнем пераменаў і здольныя дасягаць пастаўленых мэтаў. Нашая краіна – Беларусь, нашая мова – беларуская, мы – будучыня нашай краіны. Нашая дзейнасьць Моладзь і культура Сябры Моладзі БНФ творчыя людзі. Моладзь БНФ аб’ядноўвае студэнтаў творчых ВНУ краіны, дызайнераў, мастакоў, пісьменьнікаў, рэжысёраў, актораў, музыкаў. Мы ладзім сустрэчы зь беларускімі паэтамі – ужо вядомымі і маладымі. Беларусь мае сваё мастацтва, свой шлях у тэатры, мастацтве, музыцы і кіно. Мы самі ствараем новае беларускае мастацтва, памятаем гісторыю, шануем яе і робім ўсё, каб яе ведалі вы. Кіно па-беларуску, кнігі па-беларуску, беларуская музыка – тое, чым мы займаемся ў галіне культуры. Моладзь і палітыка У нас адбіраюць ільготы – мы не маўчым. Пікеты, мірныя акцыі пратэсту, збор подпісаў – так мы дэманструем сваю пазыцыю. Мы балятуемся ў мясцовыя саветы, каб прымаць рашэньні, каб паўплываць на лёс сваёй краіны. Мы працуем на кандыдаў у парлямэнт ад Партыі БНФ, на кандыдата ў прэзыдэнты ад БНФ. Мы, моладзь нашай Партыі, заўтра будзем балятавацца ў парлямэнт. Моладзь і адукацыя Мы атрымоўваем адукацыю, кожны з нас сканчвае школу, паступае ў беларускія ВНУ, мы сумяшчаем грамадзкую дзейнасьць з вучобай, мы праводзім сустрэчы пісьменьнікаў са студэнтамі і школьнікамі. Мы атрымоўваем самастойную грамадзкую адукацыю. Мы ўпэўненыя: будучыня за адукаванымі людзьмі, таму мы імкнемся атрымаць якасную адукацыю. Моладзь і адпачынак Мы ўмеем адпачываць. Летнія адпачынкі ў розных кутках Беларусі з купаньнем у рэчцы і гульнёй у футбол. Вясёлыя вечарыны, Новы Год, Дзень Сьвятога Валянціна, Дні народзінаў нашых сяброў. Моладзь БНФ – гэта кола сяброў і аднадумцаў. Мы ўмеем ня толькі працаваць разам, але і адпачываць, мы сутыкаемся зь цяжкасьцямі, але кожны зь сябраў Моладзі БНФ ведае, што пры любых складаных абставінах жыцьця ён знойдзе падтрымку тут. Мы – Моладзь Беларускага Народнага Фронту і гэта гонар для кожнага з нас!
Название
Моладзь БНФ
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Барановичи
Url
club9388554
Id
9388554
Тематика
Публичная страница
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Выключена
Контакты

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: