Кiнафэст "Гукi жыцця"

71 подписчиков
Калi табе падабаецца якаснае кiно, i, тым больш, калi ты не уяуляеш сваё жыццё без музыкi... гэта якраз для цябе!!! 6, 7, 13, 15 трауня будуць паказаны фiльмы: Мюзікл “Across the Universe” (“Праз Сусьвет”) – новы твор вядомага рэжысёра Джуліі Тэймар (“Фрыда”, “Тытус”). Рамантычная любоўная гісторыя разварочваецца на фоне вар’яцкіх 60-х антываеннымі пратэстамі, пошукамі ісьціны і музыкі ў стылі рок-н-ролл. Гэта гісторыя гарачага і кранальнага каханьня расказаная пад легендарную музыку гурта The Beatles. У фільме гучыць 33 бессьмяротныя хіты ліверпульскай чацьвёркі... Жанр: драма,мюзікл,меладрама Рэжысёр: Джулі Таймар Краіна: ЗША Год: 2007 У ролях: Івэн Рэйчал Вуд, Джым Стэрджэс, Джо Андэрсан, Сэлма Хайек, Бона, Эддзі Іззард і іншыя. “Control” (“Кантроль”) – мастацкі фільм пра нябожчыка Іена (Яна) Кёрціса, загадкавага сьпевака культавага ангельскага пост-панкаўскага гурта Joy Division, распавядае пра некалькі апошніх гадоў яго жыцьця. Пра барацьбу паміж яго неўміручым каханьнем да жонкі і яго непрадказальна імклівымі адносінамі з сяброўкай, пра яго невыносныя прыступы эпілепсіі, неверагодны талент і харызматычныя выступы на сцэне... Год: 2007 Краіна: Вялікабрытанія-ЗША-Аўстралія-Японія Жанр: Драма У ролях: Саманта Мортан, Сэм Райлі, Аляксандра Марыя Лара, Джо Андэрсан, Тоббі Кэббэлл і іншыя. “Once”(“Аднойчы”) Надхняльны аповяд пра дзьве роднасныя душы, якія здолелі знайсьці адно аднаго ў безьлічы дублінскіх вуліцаў. Ён – вулічны музыкант, якому не хапае ўпэўненасьці ў сабе, каб выконваць свае ўласныя песьні. Яна – маладая маці, якая спрабуе знайсьці сваё мейсца ў гэтым чужым, новым для яе горадзе. І як толькі яны сустрэнуцца, кожнаму зь іх удаецца разгледзець у іншым яго талент і дапамагчы ажыцьцявіць тое, пра што раней толькі марылася. Жанр: драма, мюзікл,меладрама Рэжысёр: Джон Корні Год: 2006 Краіна: Ірляндыя У ролях: Глен Хансард, Маркета Ірглава. “Аugust Rush” (Август Раш) Малады харызматычны ірляндскі гітарыст і амерыканская віяланчалістка з прэстыжнай сям’і пахалі адно аднаго. Пасьля чароўнай сустрэчы ў Нью-Йорку абставіны аказваюцца мацьнейшымі за іх і яны вымушаныя растацца. Іх народжаны дзіцёнак, па гэтым жа няшчасным зьбегу акалічнасьцей апынуўся ў адным зь Нью-Йорскіх прытулкаў... Жанр: музычная меледрама Рэжысёр: Кірстан Шэрыдан Краіна: ЗША Год: 2007 У ролях: Робін Уільямс, Фрэддзі Хаймар, Кэры Рассал, Джонатан Рыз-Мэйерс, Тэрранс Ховард, Уільям Сэдлер. ТАКСАМА БУДУЦЬ РАЗЫГРАНЫ КВIТКI У ТЭАТР I "СЕРТЫФЕКАТ ПРАГУЛЬШЧЫКА"! :)))
Название
Кiнафэст "Гукi жыцця"
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club9135922
Id
9135922
Тематика
6 мая 2009 в 17:30
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: