Экскурсія па Старой Гародне 18 красавіка

1 подписчиков
У міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў адбудзецца ЭКСКУРСІЯ! Яна будзе праводзіцца па-беларуску і пройдзе па самых значных помніках архітэктуры нашага горада. Вядомыя кажнаму гродзенцу месцы яшчэ не азначаюць, што кожны з нас дасканальна ведае іх гісторыю. Пачатак экскурсіі 18 красавіка ў 12.00 Працягласць 2 - 2,5 гадзіны Месца сбора - статуя Вітаўта паміж Старым і Новым замкамі ў 11.50 Маршрут экскурсii: Экскурсія пачынецца з Замкавай гары, дзе размясціўся Стары замак. Мы пазнаёмімся з левым берагам Нёмана, Занёманскім фарштатам. Затым па масту крочым да каралеўскага палацу - Новага замку. На вуліцы Замкавай знаемімся з пажарнай вежай, сінагогай, палацамі Храбтовічаў і Масальскіх. На былым Рынку (плошча Совецкая) даведаемся пра гісторыю Езуіцкага і Бернардынскага кляштараў, палацамі Сангушкаў, Мураўева і іншымі старадаўнімі пабудовамі. Узгадаем гісторыю страчанай спадчыны Рынку (Фара Вітаўта, Ратуша, палац Радівілаў). Па былой Дамініканскай вуліцы (зараз Савецкая) пройдземся да слаўнай Гарадніцы дзе пабачым творы архітэктуры XVIII ст. і пачатку XX ст. (Лютэранская кірха, былое рамеснае вучылішча). Вуліца Элізы Ажэшкі пазнаеміць нас з Пакроўскім саборам, жаночай гімназіяй, домікам рамесніка, і абавязкова з домам самой пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Экскурсію будзе праводзіць Таццяна Казак. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Экскурсія бясплатная.
Название
Экскурсія па Старой Гародне 18 красавіка
Статус
Страна
Беларусь
Город
Гродно
Url
club9044105
Id
9044105
Тематика
18 апр 2009 в 12:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: