ФЭСТ ЭКСКУРСАВОДАЎ-2009
133 подписчиков
18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА ўжо 26-ы раз адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў. У гэты дзень прынята звяртаць асаблівую ўвагу на адметныя помнікі гісторыі і культуры, каб мацней адчуць значнасць гістарычных мясцін і прыналежнасць да мінулага і будучыні свайго краю.
17-19 красавіка ў межах святкавання ў Беларусі Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, дзякуючы сумесным намаганням некалькіх грамадскіх аб’яднанняў, пройдзе “ФЭСТ ЭКСКУРСАВОДАЎ”. Фармат дадзенага мерапрыемства прадугледжвае каля 30 пешых экскурсій, як абзорных, так і тэматычных, што пройдуць галоўным чынам у Мінску, а таксама у Полацку, Брэсце і іншых гарадах краіны.
Экскурсіі будуць праводзіць як прафесійныя экскурсаводы, так і выкладчыкі гісторыі, даследчыкі пэўнай эпохі, тэматыкі ці рэгіёна. Яны атрымаюць магчымасць падзяліцца сваімі ведамі не толькі са студэнтамі і турыстамі, але і непасрэдна з усімі неабыякавымі да гісторыі свайго дома, вуліцы, горада.
ПОЎНЫ СПІС ЭКСКУРСІЙ можна пабачыць тут:
http://vkontakte.ru/club2296678 (МГА "Historyka")
У тым ліку:
ЭКСКУРСІІ ПА МЕНСКУ
http://vkontakte.ru/pages.php?id=2602366
ЭКСКУРСІІ Ў РЭГІЁНАХ
http://vkontakte.ru/pages.php?id=2602450
Таксама інфармацыйныя спасылкі:
http://naviny.by/rubrics/tourism/2009/04/14/ic_articles_126_162151/
http://news.tut.by/culture/133951.html
19 красавіка ў Палацы Дзяцей і Моладзі адбудзецца
СВЯТОЧНЫ КАНЦЭРТ
прысвечаны Міжнароднаму дню помнікаў і мясцінаў!
Выступаюць: гурт "РЭХА", І. Леаданская, А. Галіч, і велікодны падарунак - выступ званароў.
А таксама вас чакае: сустрэча са знакамітымі краязнаўцамі, мінівіктарына, паланэз Агінскага і шмат прыгожых фотаздымкаў Беларусі.
Пачатак канцэрта ў 19.00. Адрас: вул. Старавіленскі тракт, 41, кіналекцыйная зала.
Кантакты АРГКАМІТЭТУ:
Зміцер Рагачоў, Старшыня МГА "Гісторыка", сябра ІКАМОС -
(8-029) 7550370 (каардынатар па працы з рэгіёнамі),
Павел Каралёў, намеснік Старшыні беларускага ІКАМОС -
(8-029) 7762435 (каардынатар па г. Мінск),
Цімох Акудовіч, сябра ІКАМОС -
(8-029) 5571124 (агульная каардынацыя і канцэрт).
НАРОД!!!!!!
Дзелімся ўражаньнямі пра ФЭСТ ЭКСКУРСАВОДАЎ!!!
http://vkontakte.ru/topic-2296678_20165465
Название
ФЭСТ ЭКСКУРСАВОДАЎ-2009
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club9042935
Id
9042935
Тематика
17 апр 2009 в 18:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая






































