Гастролі Гарадзенскага абласнога тэатру лялек у Вiлнi! 16 АПРЕЛЯ
37 подписчиков
У Вільні пройдуць гастролі легендарнага спектакля "Тутэйшыя"!
„Тутэйшыя“
“Тутэйшымі” (“Tuteišiai”) ў Літве звычайна завуць карэнных жыхароў Віленшчыны, якія маюць непераадольную цягу да таго, каб перавешваць таблічкі з назвамі вуліц. Прынамсі, такімі іх малююць мас-медыя.
“Трагікамічныя сцэны” вялікага беларускага класіка Янкі Купалы – і пра гэтых тутэйшых, і не. На ўсход ад Літвы знаходзіцца краіна, у якой большасць насельніцтва сябе калісьці звала проста “тутэйшымі”.
Акупацыя змяняла акупацыю, тэрыторыя пераходзіла з рук у рукі, а мясцовым, як правіла, выпадала роля статыстаў. Прыстасоўвацца ці не да ўсё новых умоў, супраціўляцца ці страціць чалавечую годнасць – у гэтым дылема тутэйшых. Ужо пераменьваць таблічку з назвай вуліцы, ці яшчэ не?
На якой мове пісаць назвы вуліц – пытанне, актуальнае ў сённяшняй Беларусі. Так было і сто год таму, калі былі створаныя цяпер легендарныя “Тутэйшыя”.
За савецкім часам трагікамедыя была напаўзабароненая: надта не спадручна там інтэрпрэтуецца беларуская гісторыя. Замест афіцыйнай адзіна правільнай “вечнай славянскай еднасці” – складаная мяшанка палякаў, немцаў, расейцаў, саветаў ды іншых гульцоў. І – разгубленыя тутэйшыя.
Такі быў Менск пасля Першай сусветнай. Такім ён таленавіта паўстае і ў спектаклі па матывах трагікамедыі Я. Купалы, што ўжо другое дзесяцігоддзе ставіцца на сцэне Гродзенскага абласнога тэатру лялек. У спектаклі аднаго з найлепшых лялечных тэатраў Беларусі грае слынны гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч, чые аўтарскія творы – рэдкая з’ява сучаснай беларускай культуры, прызнаная на міжнародным узроўні.
“Тутэйшыя” завітваюць у Вільню. Яны не старэюць. Гэта па-ранейшаму – жывая гісторыя. Шмат што свайго ў гэтай п’есе – як і ў беларускай гісторыі ўвогуле – знойдзе для сябе паляк, расеец, літовец. Адчайныя пошукі свайго “я” ў постмадэрным свеце – нялёгкая задача, якая стаіць не толькі перад нарэшце збудаванай беларускай дзяржавай, але і перад кожным чалавекам свету. Таму “Тутэйшых” называць “трагікамедыяй мясцовага значэння” можна толькі з іроніяй.
Vilniuje - Gardino lelių teatro gastrolės!
Į Vilnių atklys "Tuteišiai"
Tuteišiais Lietuvoje įprasta vadinti daugiausia Vilniaus regiono vietinius gyventojus, turinčius nepermaldaujamą polinkį keisti lenteles su gatvių užrašais. Bent jau tokius juos paišo žiniasklaida.
Didžiojo baltarusių klasiko Jankos Kupalos "tragikominės scenos" - ir apie juos, ir ne. Už Lietuvos rytų sienos yra šalis, kurios dauguma gyventojų ilgą laiką save vadino būtent tuteišių - t.y. tiesiog "vietinių", "čionykščių" - vardu.
Viena okupacija vijo kitą, keitėsi teritorijos šeimininkai, o vietiniams dažniausiai teko statistų vaidmuo. Taikytis ar nesitaikyti prie vis naujų sąlygų, priešintis ar prarasti orumą - tokia "tuteišių" dilema. Jau keisti lentelę su gatvės užrašu - ar dar ne?
Kokia kalba rašyti gatvių pavadinimus - klausimas, aktualus šiandieninėje Baltarusijoje. Taip buvo ir beveik prieš šimtą metų, kai buvo sukurti dabar legendiniai "Tuteišiai".
Sovietmečiu tragikomedija buvo pusiau uždrausta: labai jau neparankiai interpretavo baltarusių istoriją. Vietoj oficialios ir vienintelės teisingos "amžinosios slavų vienybės" - sudėtinga lenkų, vokiečių, rusų, sovietų ir kitų veikėjų raizgalynė. Ir pasimetę vietiniai.
Toks buvo Minskas po Pirmojo pasaulinio. Toks jis talentingai pavaizduotas jau antrą dešimtmetį Gardino srities lėlių teatro scenoje statomoje tragikomedijoje J. Kupalos pjesės motyvais
Название
Гастролі Гарадзенскага абласнога тэатру лялек у Вiлнi! 16 АПРЕЛЯ
Статус
Страна
Литва
Город
Вильнюс
Url
club8875069
Id
8875069
Тематика
16 апр 2009 в 17:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
























