Сустрэча-імправізацыя з маладымі паэткамі
17 подписчиков
10 КРАСАВІКА: СУСТРЭЧА-ІМПРАВІЗАЦЫЯ З МАЛАДЫМІ ПАЭТКАМІ
Шаноўнае спадарства! 10 красавіка (пятніца) у бібліятэцы № 12 (вул. Маякоўскага, 164; ад пл. Незалежнасці трал. № 5 да прып. “Сонечная”) адбудзецца творчая сустрэча-імправізацыя з дзвюма маладымі паэткамі – Алёнай БЕЛАНОЖКА і Вікай ТРЭНАС. У вечарыне возьме ўдзел цудоўная дзяўчына-бард Наталля ПУШКАРОВА. Спецыяльны госць – вядомы музыка, лідэр гурта “White Night Blues” Юры НЕСЦЯРЭНКА. Пачатак у 16.00. Уваход вольны.
Інфармацыйная падтрымка http://vika-trenas.livejournal.com/
Біяграфічная даведка
Алёна Беланожка нарадзілася ў 1985 годзе ў Магілёве. У 2001 годзе скончыла Магілёўскую сярэднюю школу № 5, у 2004 – Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча культуры імя Н. Крупскай па спецыяльнасці “Арганізатар культурна-дасугавай дзейнасці, рэжысёр дасуга, абрадаў і свят”. У цяперашні час – студэнтка 5-га курса Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Працавала рэжысёрам Узорнай эстраднай студыі “Вясёлыя ноткі”, рэдактарам і метадыстам па культурна-дасугавай дзейнасці Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу. Друкавалася ў газетах “Магілёўскія ведамасці”, “Веснік Магілёва”, часопісе “Маладосць” і інш. Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар паэтычнага зборніка “В шаге от неба” (2007).
Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. Піша на беларускай і рускай мовах. З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў перыёдыцы з 2000 г. З’яўляецца літаратурным аглядальнікам інтэрнет-выдання “Новая Еўропа”, супрацоўнічае з часопісамі “Паміж”, “pARTisan”, “Тэксты”. Аўтар паэтычных кніг “Цуд канфіскаванага дзяцінства” (2005), “Экзістэнцыйны пейзаж” (2008). Творы перакладаліся на рускую, нямецкую, балгарскую, шведскую і французскую мовы.
Название
Сустрэча-імправізацыя з маладымі паэткамі
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club8820177
Id
8820177
Тематика
10 апр 2009 в 16:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая











