15-га красавіка ў клюбе "Гудвін" Vinsent прэзэнтуе альбом "Пачатак"!!!
268 подписчиков
15-га красавіка ў клюбе "Гудвін" Vinsent прэзэнтуе альбом "Пачатак". Дыск выйшаў у лютым. Гэтая праца выклікала даволі шырокі розгалас сярод слухачоў і музычных крытыкаў. Усе вершы да песень напісаў Vinsent. Над музычным бокам альбому працаваў шэраг таленавітых бітмэйкераў: Explosive Beats, BeatCheat, Xenothermal, Max Korzh, DJ Dudar.
Песьня Vinsent'а "Адыходзяць караблі" ўдзельнічала ў буйнейшым беларускім сеціўным чарце "Тузін гітоў", дзе доўгі час займала вышэйшыя пазыцыі.
Менскай публіцы Vinsent таксама вядомы па сумесным выступе з зоркамі расейскага рэпу гуртом "Krec".
Адметна тое, што канцэрт 15-га красавіка пройдзе пад знакам беларускамоўнага рэп-фэсту. Акром Vinsent'а на сцэну выйдуць Вожык і гурт "Lunclan". Вожык прадставіць лепшыя песьні з альбому "У віры падзей", што мае выйсьці ў гэтым годзе. Таксама вы пачуеце старыя вядомыя трэкі Вожыка. Гурт "Lunclan", чатыры MC, істотна зьмянілі гучаньне апошнім часам. Цяпер узровень значна ўзрос у параўнаньні зь першымі працамі каманды.
Калі твае інтэлектуальныя здольнасьці недастатковыя, каб зразумець сапраўдны сэнсавы рэп - сядзі дома. Калі ты не разумееш, што сваё лепей за чужое - сядзі дома. Ва ўсіх астатніх выпадках - да сустрэчы на канцэрце 15 красавіка ў "Гудвіне".
Пры падтрымцы MTV Minsk.
Такім чынам, 15 красавіка, 18:00, клюб-рэстарацыя "Гудвін" (пр-т Незалежнасьці, 19)
Продаж квіткоў:
- крама "Quick Style" (ГЦ "Зеркало", вул. В. Харужай, 6, паверх 2, павільён 12)
- па нумарах: 8724663 (МТС), 3202583 (Velcom)
кошт квіткоў: папярэдне 15 тыс., у дзень канцэрту 20 тыс.
Название
15-га красавіка ў клюбе "Гудвін" Vinsent прэзэнтуе альбом "Пачатак"!!!
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club8791961
Id
8791961
Тематика
15 апр 2009 в 18:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая



































