Прэзентацыя унікальнай кнігі Захара Шыбекі “Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет”.
1 подписчиков
"На працягу ўсёй сваёй гісторыі царызм рабіў так, каб разбурыць мясцовы каларыт старых ліцвінска-беларускіх гарадоў і ліквідаваць іх былыя вольнасці. Беларусы пазбавіліся сталіцы. Вільня пераўтварылася ў звычайны губернскі цэнтр. Руска-яўрэйскія гарады адчужаліся ад беларускай народнай культуры. Найбольш зрусіфікаванымі сталі губернскія гарадскія цэнтры. Яны прэзентавалі не аўтахтонную культуру і традыцыю, як раней, а найперш узніклую тут правінцыйную рускую культуры. Старабеларуская шляхецкая культура была загнаная ў панскія маёнткі і асобныя гарадскія цэнтры… Па сваім нацыянальным складзе мясцовыя гарады не сталі беларускімі."
Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый / Захар Шыбека. — Вільня: ЕГУ, 2009. — 372 с.
Кніга пра станаўленне гарадской цывілізацыі ў Беларусі і свеце складаецца з трох раздзелаў: гісторыя горада, урбанізацыя, гараджане.
Гісторыя гарадоў Беларусі і свету паказаная храналагічна, паралельна і параўнальна, праблемы сучаснасці Беларусі — з рэтраспекцыямі ў мінулае і ў кантэксце сусветных працэсаў. Урбанізацыя даследуецца ў сувязі з развіццём эканомікі і гарадской культуры, узаемаадносінамі вялікіх і малых гарадоў і даміноўнай роллю сталіцы.
Аўтар разглядае такія аспекты, як ментальнасць гараджанаў, гарадскі камфорт, гарадское самакіраванне і горадабудаўнічая палітыка. Выданне прыдатнае для выкарыстання ў якасці дапаможніка па спецкурсе «Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет» (сёння выкладаецца ў ЕГУ). Кніга будзе цікавая і карысная шырокаму колу чытачоў.
Название
Прэзентацыя унікальнай кнігі Захара Шыбекі “Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет”.
Статус
Страна
Беларусь
Город
Гродно
Url
club8782559
Id
8782559
Тематика
6 апр 2009 в 18:30
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

