23 траўня 2009 году на адкрытай пляцоўцы аэраклюбу «Баравая» пройдзе рок-фэстываль «Bela Music — 09» з удзелам вядучых айчынных рок-камандаў.
399 подписчиков
Час оўпэн-эйраў вярнуўся. 23 траўня 2009 году на адкрытай пляцоўцы аэраклюбу «Баравая» пройдзе рок-фэстываль «Bela Music — 09» з удзелам вядучых айчынных рок-камандаў. Яго арганізатары пазыцыянуюць акцыю, як «фэстываль фэстываляў» і мяркуюць, што з часам «Bela Music — 09» станецца галоўнай нацыянальнай прэміяй у галіне актуальнай музыкі. Ідэю фэсту падтрымалі менскія і абласныя ўлады, а таксама Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Месцам дзеі абраная адкрытая пляцоўка аэраклюбу «Баравая», што непадалёк ад мікрараёну Ўручча. Фэст плянуецца распачаць 23 траўня ў 16:30 і працягнецца ён да позьняга вечару. Плянуецца дастаўка гледачоў ад станцыі мэтро «Ўсход» спэцыяльнымі аўтобусамі.
Непасрэднымі ўдзельнікамі фэстывалю будуць «Крама», Neuro Dubel, «Палац», «Детидетей»,"NRM", " Ляпіс Трубецкой" і г.д. Плянуецца таксама зьвярнуцца да арганізатараў музычных фэстываляў «Басовішча», «Рок-Кола», «Рок-Каранацыя".
Адноўленная інфармація...
Гітарыст двух славутых айчынных калектываў — «Песьняроў» і «Сузор’я» Аляксандар Растопчын зьехаў у Амэрыку ў 1993 годзе. З таго часу быў на Радзіме толькі двойчы — у 1996 і 2007 гадах ён зь вялікім посьпехам даў канцэрты ў Менску. У Амэрыцы ён актыўна выступае на найлепшых пляцоўках і лічыцца зоркаю тамтэйшых блюзавых клюбаў. Акром таго займаецца вытворчасьцю працэсараў гітарных эфэктаў і аксэсуараў для гітараў. На Радзіму музыка не забываецца, таму сьведчаньнем ягоны сольны альбом «Роднае» (2007), вельмі прыязна сустрэты крытыкамі.
Разам з Растопчыным з Амэрыкі едзе яшчэ адзін Аляксей — Казлоўскі, нязьменны бас-гітарыст гурта «Сузор’е». Да іх далучыцца бубнач Андрэй Філатаў, які колісь таксама граў у «Сузор’і», а цяпер — у «Краме».
Такім чынам на вачах у гледачоў фэсту Bela Music паўстане новы музычны праект — Rastop Power Trio. Свой рэпэртуар музыкі пакуль трымаюць у сакрэце, вядома толькі што гэта будуць новыя кампазыцыі ды розныя прыемныя нечаканасьці, песень з рэпэртуару «Сузор’я» для выкананьня не плянуецца.
Название
23 траўня 2009 году на адкрытай пляцоўцы аэраклюбу «Баравая» пройдзе рок-фэстываль «Bela Music — 09» з удзелам вядучых айчынных рок-камандаў.
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club8749293
Id
8749293
Тематика
23 мая 2009 в 16:30
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая








































