"Беларуская Народная Рэспубліка" расказвае Уладзімер Арлоў
83 подписчиков
Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) — гэта незалежная беларуская дзяржава, абвешчаная ў 1918 годзе, пасьля больш чым 200-гадовага знаходжаньня Беларусі ў складзе Расейскай Імпэрыі ад канца XVIII ст., калі Беларуска-Літоўская дзяржава (Вялікае Княства Літоўскае) была гвалтам далучана да Pacei. Такім чынам, БНР — гэта працяг тысячагадовай беларускай дзяржаўнасьці з часоў Полацкага княства.
Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчана выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага з'езда 9 сакавіка 1918 г. другой Устаўной Граматай да народаў Беларусі. На паседжаньні Рады БНР у Менску 25 сакавіка 1918 г. была прынята трэцяя Устаўная Грамата, у якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай i ўсе дзяржаўныя сувязі з Расеяй разрываліся.
Чытае лекцыю УЛАДЗІМЕР АРЛОЎ.
Нарадзіўся 25 жніўня 1953 года ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". Першыя літаратурныя творы былі зьмешчаныя у студэнцкіх самавыдавецкіх альманахах "Блакітны ліхтар" і "Мілавіца". У 1986 годзе выйшла першая кніга прозы "Добры дзень, мая Шапшына".
Аўтар дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ. Аддае перавагу гістарычнай тэматыцы. За ўклад у распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Лаурэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭH-цэнтра.
Творы Уладзімера Арлова перакладзеныя больш чым на дваццаць моў сьвету.
Название
"Беларуская Народная Рэспубліка" расказвае Уладзімер Арлоў
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club8575789
Id
8575789
Тематика
28 мар 2009 в 15:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая








































