Падорым свабоду кожнаму!
89 подписчиков
Сябры, хто лічыць сябе сябрам "Дзедзіча". Змяніце калі ласка аватарку да 25 сакавіка, на тую, якая дададзена ў фотаздымках. Падтрымайце акцыю "Дзедзіча"!!!
Больш падрабязна на сайце dzedzich.org
Падорым свабоду кожнаму!
25 сакавіка 1918 г. была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзякуючы гэтай гістарычнай падзеі сёння беларусы – шчыры і свабодалюбівы народ – маюць гонар святкаваць Дзень Волі!
Віншуем Вас з найгалоўнейшым святам нашай краіны і няхай у гэты дзень і надалей пачуццё свабоды не пакідае Вас і Вашых сяброў.
Жадаем моцы і гонару любіць і паважаць Радзіму, шанаваць і захоўваць яе мову і культуру, ганарыцца гісторыяй – так, як завяшчалі нам нашыя продкі, якія шмат стагоддзяў змагаліся за Незалежнасць Беларусі.
Быць сапраўдным грамадзянінам, патрыётам Бацькаўшчыны, паважаць традыцыі дэмакратыі, рабіць добрыя ўчынкі дзеля краіны і будучыні – жыць так, каб нашыя нашчадкі, сыны, унукі і праўнукі маглі з высока паднятай галавой, гучна і годна сказаць – ЖЫВЕ ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ! ЖЫВЕ ВОЛЬНАЯ МОЛАДЗЬ!
ТРЫМАЙ СВАБОДУ!!!
Дашліце свой паштовы адрас альбо чалавека, якога хочаце павіншаваць са святам, на e-mail: dzedzich@tut.by. І атрымайце вясновую паштовую віншаванку, якая, спадзяемся, падорыць усмешку і пачуццё свабоды.
Замовіць паштоўку можна і па тэлефоне: 8(029)7828881

Название
Падорым свабоду кожнаму!
Статус
Страна
Беларусь
Город
Брест
Url
club8405052
Id
8405052
Тематика
25 мар 2009 в 18:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая