CRIVIA AETERNA IV

263 подписчиков
«CRIVIA AETERNA: Архаіка і сучаснасць» - гэта не проста яшчэ адзін музычны фэст. Гэта спроба спалучыць, здавалася б, неспалучальныя з'явы: па-першае, Традыцыю як светагляд і як эстэтыку, а па-другое, сучасную эксперыментальную музыку. Чаму нас цікавіць звяз Традыцыі і эксперыменту? Таму што для нас любая музыка – гэта частка рытуалу, а наш рытуал – гэта пульсацыя Космасу, у якім Крывія ёсць сакральным сэрцам Еўропы, Гіпербарэяй, зямлёй, што нараджае найбуйнейшыя еўрапейскія рэкі. У нашым Космасе няма месца глабалізацыі, бессэнсоўнаму спажывецтву і сімулякрам грамадства спектаклю, у нашым Космасе святыні – гэта Род і Вада-Зямля, наш народ і нашая тысячагадовая Айчына. І менавіта таму мы звяртаемся да мовы эксперыментальнай музыкі, бо ў часы Калі-Югі любая музыка, што карэніцца ў Традыцыі, апрыёры лічыцца эксперыментальнай. Мы не імкнемся ўзбагаціць культурнае жыццё Беларусі яшчэ адным фэстам з добрай музыкай. Нашая мэта прасцейшая і адначасна складанейшая: мы хочам перанесці на беларускую глебу традыцыі лепшых еўрапейскіх неафольк-фэстаў. Мы імкнемся стварыць свята для людзей, злучаных агульнымі поглядамі, супольнымі мэтамі і адзінай мрояй. Для нас CRIVIA AETERNA – гэта, перадусім, сустрэча сяброў і паплечнікаў. Сёлета фэст праводзіцца ўжо чацьвёрты раз. За тры папярэднія гады мы пазнаёмілі беларусаў з лепшымі прадстаўнікамі фольк / постфольк / неафольк музыкі Беларусі і Расіі. У Менску выступілі гэткія выдатныя гурты як РИТУАЛЬНЫЙ ФРОНТ, VISHUDHA KALI, ЛИХОЛЕСЬЕ, MOON FAR AWAY, PRAGNAVIT, ESSA, GUDA, OSIMIRA. У гэтым годзе CRIVIA AETERNA пераходзіць на новы для сябе ўзровень: Беларусь наведаюць зоркі першай велічыні, «патрыярхі» нямецкага неафольку гурт ORPLID. Апрача таго, у межах фэсту адбудзецца прэзентацыя дэбютных альбомаў гуртоў, «адкрытых» CRIVIA AETERNA, – SVALBARD і КРЫВАКРЫЖ. Такім чынам, чакаем вас, сябры, у нядзелю 12 красавіка ў клубе «Стэп». Да сустрэчы! Кошт квіткоў - 35 тыс. руб. Даведкі па тэл.: (029) 6466497 (Вэлком), (029) 7083191 (МТС). Падрабязней пра фэст і калектывы выступоўцаў: http://www.aeterna.kryuja.org
Название
CRIVIA AETERNA IV
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club8019268
Id
8019268
Тематика
12 апр 2009 в 16:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: