Taize Community, Мінск Беларусь
39 подписчиков
Амаль усе ведаюць французскае мястэчка Тэзэ, дзе больш за паўстагоддзя таму ўзнікла экуменічная супольнасць з той самай назвай (экуменізм — рух за аб’яднанне ўсіх хрысціянскіх супольнасцяў). З тае пары мястэчка не пустуе. З года ў год штодзень сюды прыязджаюць групы, якія прадстаўляюць усе хрысціянскія канфесіі, на супольную малітву. Малітву за еднасць і супакой — такую, да якой заклікаў брат Ражэ, заснавальнік супольнасці ў Тэзэ.
Супольнасць і цяпер нястомна нагадвае свету: не глядзіце на тое, што нас дзеліць, — шукайце таго, што нас яднае.
Браты з Тэзэ праводзяць падобныя сустрэчы па ўсім свеце — у Еўропе і Азіі, Афрыцы і Амерыцы як частку агульнага Паломніцтва даверу на зямлі. Такія сустрэчы — гэта магчымасць для моладзі розных хрысціянскіх веравызнаннаў маліцца разам, знаёміцца і размаўляць, дзяліцца сваімі думкамі і адчуваць, як Езус Хрыстус яднае людзей.
Перажыванні гэтых дзён асаблівыя. Ты знаходзішся сярод тысяч маладых людзей з розных краінаў, якія не разумеюць тваёй мовы, выхаваныя ў іншай культуры, але ў іх такія ж самыя хрысціянскія погляды! І мы, такія розныя і адначасова такія падобныя, знаходзімся разам. Разам сядзім на падлозе, спяваем песні, слухаем разважанні і молімся. Увогуле малітва Тэзэ складаецца са спеваў, паміж якімі чытаюцца фрагменты Евангелля, разважанні братоў, і медытацыі ў цішыні.
Усе, хто якiм небудзь бокам-прыпёкам звязаны з Тэзэ, яднаемся))))
Название
Taize Community, Мінск Беларусь
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club8003343
Id
8003343
Тематика
Закрытая группа
Вики страница
Не установлена
Сайт
http://www.taize.fr
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Закрытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая



































