Франция в сердце Беларуси

61 подписчиков
Літаратурна-музычны вечар “Францыя ў сэрцы Беларусі” Францыя—краіна з усеагульна прызнанай багатай літаратурнай традыцыяй і культурай. Беларуская мова не саступае французскай па мілагучнасці. Урачыстае з’яднанне гэтых дзвюх моў і культур адбудзецца 16 сакавіка ў 18 00 у Доме Дружбы. (вул.Захарава 28, насупраць Мінскага Лінгвістычнага універсітэта, плошча Перамогі). Уваход вольны. На двухмоўную вечарыну запрошаны: Яго Вялікасць Пераклад (прадстаўляюць Андрэй Хадановіч, Юрась Барысевіч, Леанід Казыра, Юлія Новік…), Яе Вялікасць Паэзія (прадстаўляюць Леанід Дранько-Майсюк, Валерыя Кустава, Віка Трэнас, Людміла Рублеўская, Аксана Спрынчан, Даша Брыч, Аляксандр Семяновіч…), Яго Вялікасць Танец (класічны французскі танец у выкананні Яны і Хрысціны Шэляговіч…), Яе Вялікасць Песня (у выканні Яраша Малішэўскага, Кацярыны Сакоўскай, Вадзіма Клімовіча, Юрыя Краснабая…), Яго Вялікасць Тэатр (удзельнічаюць французскія акцеры - сумесны праект асацыяцыі “Demain le printemps” з Францыі і МОО Театро з Беларусі; а таксама Алена Беланожка з арыгінальным паэтычна-сцэнічным нумарам). Пра Яе Вялікасць Кнігу раскажуць пачэсныя госці-кнігавыдаўцы з беларускага і французскага боку (Іў Пруд’ом і Зміцер Колас). Класіка і сучаснасць, творчасць беларусаў на французскай мове і вынікі супрацоўніцтва… Сюрпрызы і цікавосткі… Упершыню пройдзе міні-выстава беларускіх коміксаў, прысвечаная Блакітнаму Свіну. Інфармацыйны рэсурс Будзьма.орг прапануе міні-конкурс з самабытнымі прызамі. Вечар прымеркаваны да міжнароднага свята франкафаніі і праходзіць пры падтрымцы Французскай амбасады ў РБ, пры ўдзеле Дома Дружбы. Арганізатары : Юлія Новік, Віка Трэнас. http://naviny.by/rubrics/culture/2009/02/24/ic_articles_117_161386/ http://www.ambafrance-by.org/spip.php?article1804 http://www.ambafrance-by.org/spip.php?article1807 http://julienovik.unblog.fr/ http://vika-trenas.livejournal.com/
Название
Франция в сердце Беларуси
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club7991885
Id
7991885
Тематика
16 мар 2009 в 18:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: