Начныя ўлікі соў 2009

9 подписчиков
Сакавік – вельмі важны месяц у жыцці соў, некаторыя віды ў гэты час ўжо наседжваюць яйкі, самцы іншых відаў пачынаюць шукаюць сабе партнёрак, а другія толькі займаюць гнездавыя тэрыторыі. Важную ролю на кожным з гэтых этапаў адыгрывае голас савы, таму начны сакавіцкі лес перапоўнены расзнастайнымі гукамі ад магутнага ухканя пугача да працяглых паўтораў касматаногага сыча. Па гэтай прычыне, сакавік найбольш прыдатны месяц для правядзення ўлікаў соў з дапамогай галасавой стымуляцыі. Прынцып ўлікаў заснаваны на тым, што від (часцей самец) адказвае на прайграванне голаса свайго віда, і калі прайграваць на маршруцце ў пэўным біятопе, можна высвятліць склад соў, якія насяляюць дадзеную тэрыторыю. Гродзенскае абластное аддзяленне АПБ арганізуе некалькі выхадаў з мэтай правядзення начных улікаў соў, да якіх можа далучыцца кожны з ахвотных. У які час праводзяцца ўлікі: некалькі гадзін пасля змяркання, працягласць залежыць ад выбранага маршрута. Калі будуць праходзіць улікі: па магчымасці, будуць праходзіць у дні са спрыяльным надвор’ем, а менавіта адсутнасць ападкаў і ветра. Дзе будуць праходзіць улікі: плануецца даследаваць ваколіцы Гародні, а таксама некаторыя тэрыторыі ў Гродзенскім раёне, калі вы жадаецце даведацца, хто жыве непадалёк ад вас, магчымы выезды і па Гарадзенскай вобласці. Хто будзе праводзіць улікі і хто будзе ўдзельнічаць: арганізоўваць і кардэнаваць улікі буду я (Сліж Яўген), на кожны выхад будзе фарміравацца група з жадаючых паўдзельнічаць ва ўліках. Прыняць удзел можа кожны жадаючы, проста скантактаваўшыся са мной. Кардынаты арганізатара: Яўген Сліж, тэл.хатні 54-91-93, маб. +375447270844, эл.пошта: tyteishi@gmail.com Заўвага: улікі ў асноўным праводзяцца пешшу, але калі ў вас ёсць асабістае аўто, можна спланаваць аўтамабільны маршрут, паліва будзе аплочвацца агульным складаннем.
Название
Начныя ўлікі соў 2009
Статус
Страна
Беларусь
Город
Гродно
Url
club7886114
Id
7886114
Тематика
1 мар 2009 в 1:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: