Выстава "Чырвоны кут"

37 подписчиков
13 лютага ў 15.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрываецца выстава “Чырвоны кут”, якую прадстаўляе прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў “Скарбніца”. Метафарычная назва раскрывае два аспекты выставы. Найперш, чырвоны кут – сакральнае месца дома, дзе знаходзіўся абраз, пакрыты рушніком, і стол, за якім збіралася ўся сям’я. З другога боку, чырвоны кут – сімвал беларускай духоўнасці, чысціні і святасці сям’і, рода, нацыянальных традыцый. Прастора галерэі змясціла ў сабе ўмоўную беларускую хату. Складаецца яна з сенцаў, пакояў, запоўненых побытавымі рэчамі, і, канечне ж, чырвонага кута, які з’яўляецца дамінантай выставы. Тут шырока прадстаўлены традыцыйныя народныя рамёствы: роспіс па дрэве, кераміка, ручное ткацтва, саломапляценне, традыцыйныя і сучасныя беларускія строі і многае іншае. Далейшыя імпрэзы ў рамках выставы: 25 лютага 17.00 – Майстар-клас па традыцыйнай вышыўцы 27 лютага 17.00 – фолк-рок канцэрт Рокаш і Like a Gossamer Уваход вольны. Можна спазняцца. Мерапрыемствы доўжацца да 19.00 Заспрашаем усіх цікаўных. Пытанні па тэлефоне мст 7547074
Название
Выстава "Чырвоны кут"
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club7627684
Id
7627684
Тематика
24 фев 2009 в 12:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: