Biełaruskaja Narodna-Siabroŭskaja Partyja (Belarusian People's-Comradely Party)

4 подписчиков
Усе, хто не задаволены становішчам нашае нацыі, хто не жадае мірыцца з русізмам - далучайцеся!!! Жыве Вялікая Літва!!! Трохі з гісторыі: Напрыканцы 1933 г. на заходнебеларускай сцэне ўзнікла групоўка, якая абвясціла сябе нацыянал–сацыялістычным актывам. Яе заснавальнікам, ідэолагам і правадыром быў Фабіян Акінчыц, які вопыт палітычнай дзейнасці здабываў у партыі расійскіх эсэраў, у БСР Грамадзе, Цэнтрасаюзе і іншых беларускіх арганізацыях. Пад уражаннем перамогі нацыянал–сацыялістычнага руху ў Нямеччыне Акінчыц канчаткова адмовіўся ад ілюзіі дэмакратычнага ладу і дайшоў да пераканання, што нацыянальныя і сацыяльныя нягоды беларускага народа можа паспяхова вырашыць ажыццяўленне праграмных прынцыпаў нацыянал–сацыялізму, такіх, як умацаванне нацыянальнай супольнасці, класавая салідарнасць, сацыяльны прагрэс, канфесійная свабода і іншыя. Акінчыц і яго паплечнікі лічылі, што ўз’яднанне разарваных Рыжскім трактатам беларускіх зямель магчыма толькі ў выніку вайны. Гэты іх погляд асуджаўся гісторыкамі БССР, якія быццам бы не ведалі таго, што ў канцы 1939 г. далучэнне заходнебеларускіх абшараў да Савецкай Беларусі адбылося выключна ў выніку агрэсіі Чырвонай Арміі на Польшчу. Прэсавым органам беларускіх нацыянал–сацыялістаў быў часопіс „Новы Шлях“, які выдаваўся з лістапада 1933 да лістапада 1937 г. пад рэдакцыяй Уладзіслава Казлоўскага. Часопіс выходзіў у сярэднім раз на два месяцы, у невялікім фармаце, аб’ёмам 8 старонак, а яго разавы наклад не перавышаў 500 асобнікаў. Беларускія і польскія апаненты нярэдка лічылі групоўку Акінчыца агентурай нямецкіх нацыстаў, якая фінансавалася берлінскімі ўладамі. Магчыма, гэтыя ацэнкі адпавядалі сапраўднасці, аднак сціплы выгляд „Новага Шляху“ і адсутнасць іншай прапагандысцкай літаратуры паказвае, што фінансавая дапамога нямецкіх ідэалагічных саюзнікаў магла быць, хутчэй за ўсё, сімвалічнай. Прагматычныя немцы не спяшаліся выдаткоўваць грошы. На гэта былі істотныя прычыны: па–першае, слабое зацікаўленне беларускай інтэлігенцыі і сялянства новым ідэалагічным напрамкам і, па–другое, супрацьдзеянне польскіх адміністрацыйных улад, якія ў кастрычніку 1936 г. забаранілі правядзенне з’езда беларускіх нацыянал–сацыялістаў, а восенню 1937 г. - усю іх дзейнасць у пагранічнай зоне 150 км, г. зн. на большай частцы заходнебеларускай тэрыторыі. На гэтым закончылася дзейнасць юрыдычна неаформленай партыі нацыянал–сацыялістаў. Рэдакцыя „Новага Шляху“ была перанесена ў Ліду, дзе 25 лістапада 1937 г. выпусціла апошні нумар газеты. У снежні 1936 г. Акінчыц абвясціў сябе хворым, вярнуўся ў свае Акінчыцы і чакаў выбуху, які павінен быў разбурыць створаны ў Версалі і Рызе палітычны лад у Еўропе. Пасля таго як у студзені 1939 г. польскі ўрад адкінуў прапанаваны Гітлерам праект сумеснага паходу на Савецкі Саюз, нямецка–польская вайна ўжо была непазбежнай. Вясной Акінчыц выехаў у Нямеччыну і прапанаваў дыверсійныя паслугі беларускіх нацыянал–сацыялістаў у спадзяванай вайне. З такой мэтай у чэрвені 1939 г. у вольным горадзе Данцыг (Гданьск) была арганізавана сустрэча нямецкіх чыноўнікаў з беларускімі нацыстамі. Незалежна ад прынятых пастановаў, пра якія пакуль што не выяўлена дакладных архіўных матэрыялаў, Данцыгская канферэнцыя не мела практычных наступстваў. Пасля жнівеньскага пагаднення ўрадаў СССР і Нямеччыны аб сумесных дзеяннях Вермахта і Чырвонай Арміі ў Польшчы любая падтрымка беларускіх нацыянал–сацыялістаў ужо не была патрэбная. Больш за тое, кіруючыся карэктнымі адносінамі да новага саюзніка, нямецкія ўлады забаранілі эмігранцкім арганізацыям у Нямеччыне выказваць вусна ці пісьмова варожае стаўленне да Савецкага Саюза. Акінчыц апынуўся ў складаным становішчы і чакаў на ласкавасць лёсу. Аднак нямецкія ўлады, відаць, не спяшаліся з яго выкарыстаннем. Паводле Станіслава Грынкевіча (малодшага), 4 лістапада 1939 г. Акінчыц узначаліў Беларускае прадстаўніцтва ў Берліне - урадавую ўстанову, у якой не мог разгортваць некантраляваную палітычн
Название
Biełaruskaja Narodna-Siabroŭskaja Partyja (Belarusian People's-Comradely Party)
Статус
Страна
Беларусь
Город
Бобруйск
Url
club7600407
Id
7600407
Тематика
Закрытая группа
Вики страница
Не установлена
Сайт
http://vkontakte.ru/club7600407
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Закрытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
Контакты
Васьковіч Яўгеній (Вялікі Конязь)

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: