'Кабаре в квадрате'

13 подписчиков
«…Пранікнёнае мімалётнае мастацтва, запраўленае разнастайнасьцю ўражаньняў, пазбаўленае ўсялякай глыбокай павагі, паважнасьці і сантымэнтаў, поўнае колеру й неспадзяванак, духоўнае сальта-мартале, цырк для мозгу», — Макс Герман-Нэйсэ пра кабарэ ў 1924 годзе. Вашай увазе! Дзьве цалкам розныя кабарэ-культуры — француская і нямецкая — упершыню на адной сцэне! Вынік і наступствы — доўгачаканыя і непрадказальныя! Два ярчэйшыя бакі адной і той жа зьявы, якія па-рознаму адлюстроўвалі грані чалавечага быцьця ў выдатным і лютым сьвеце пачатку ХХ стагодзьдзя. У то час як, францускае кабарэ займала гледача яркімі прадстаўленьнямі, адцягваючы ад штодзённай руціны, нямецкае гэтую руціну высьмейвала. Францускія артысты сьпявалі пра любоўныя трохкутнікі, нямецкія — пра расколіны на целе грамадзкага тэтраэдру. У Францыі кабарэтысты правакавалі гледача думаць лёгка і востра, а ў Нямеччыне — самастойна і незалежна. Але і тых і іншых аб’ядноўвае адмысловая энэргія, эксцэнтрычная падача і імкненьне да экспэрымэнтаў. «Кабарэ ў квадраце» — літаратурна-музычна-тэатральна-мастацкае прадстаўленьне, прысьвечанае гэтым двум традыцыям. У праграме канцэрту — песьні і нумары, якія выконваліся або цалкам маглі б быць выкананыя ў кафэшантанах Парыжу і Марсэлю або ў мюнхенскіх і бэрлінскіх артыстычных кабарэ. Маналёг мішэні ў кірмашовым тыры, душаразьдзіральны раман лазьневага касіра і швачкі, гісторыя мілейшага сямейства з абавязковым шкілетам у шафе, а таксама ладная порцыя ямайскага рому і шмат іншага чакае вас у гэты вечар. Два яркіх сьветы ў адным паданьні. Кабарэ, памножанае на кабарэ. Кабарэ ў квадраце. Сьпяшайцеся! Колькасьць месцаў абмежаваная! Ідэя і рэжысура — Сьвятлана Залеская-Бень, Аляксандр Казэлла. Мастак па гарнітурах і ляльках — Тацяна Нэрсісян. Мастакі-сцэнографы — Міхась Гулін, Антаніна Слабодчыкава. Харэограф — Яўген Карняг. У праграме выкарыстаныя творы аўтараў нямецкага кабарэ, клясыкаў францускай паэзіі, і песьні фрык кабарэ бэнда «Серебряная свадьба». У прадстаўленьні ўдзельнічаюць — Аляксандр Казэлла, Ільля Чарапко, поўны склад фкб «СС», акторы менскіх тэатраў. Што: канцэрт «Серебряной свадьбы» у двух аддзяленьнях Дзе: малая сцэна Палацу Рэспублікі (Кастрычніцкая плошча, 1) Калі: 22 лютага, а 19.00 Кошт: 35 000 Даведкі і замова квіткоў па тэлефонах: (029) 2783216, (029) 1783216. http://generation.by/news2739.html
Название
'Кабаре в квадрате'
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club7598817
Id
7598817
Тематика
22 фев 2009 в 19:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: