Кватэрнік гурта ROSY
19 подписчиков
Выпі са мной келіх віна
Мой добры сябра, выпі да дна
А будзе мала, нальем яшчэ раз
Келіхі ўгору і вып'ем за нас...
(с) Rosy
У акустыцы, а дакладней ўдвох вакалісты і гітарысты Віталь Чарняўскі і Ягор Касцюкоў, больш некалькі гадзінаў будуць радаваць вас сваімі старымі песнямі. А таксама зусім новымі, якія ўвойдуць у EP, што з’явіцца бягучай вясной.
Гэты кватэрнік гурта Rosy будзе прымеркаваны да Дню віна, які адзначаецца пакуль толькі баўгарцамі і купкай беларусаў ;)
Лавіце момант паслухаць файную музыку танна, нажыва і ў цёплым сяброўскім коле.
Да таго ж прыемны лірычны вечар будзе добрым распачынам напярэдадні Дня святога Валянціна, калі вы завітаеце на канцэрт разам са сваёй паловай.
Як патрапіць: Адзначыцца прыватным паведамленнем арганізатару.
Прыйсці на месца Х (яно знаходзіцца амаль ў цэнтры) без спазнення і разам з праважатым - доўгавалосым хлопцам з барадой у акулярах ;) дайсці да кватэры, дзе адбудзецца кватэрнік.
Просьба: Паводзіцца сціпла і ахайна. Піва для музыкаў - вітаецца.
Пад час канцэрту выхадзіць паліць - забаронена.
За што: Абавязковая ўмова - пакінуць музыкам грошы, каб кампенсаваць прыезд у Мінск, вы ж ўсе ведаеце, што яны едуць са Стоўбцаў.
(мінімальнае ахвяраванне - 5 тыс)
Бонусы і пакаранні: Тым, хто адзначыцца, але не прыйдзе, мы гэта прыпомнім ;)
Калі ўсё адбудзецца "на выдатна" з усіх бакоў, у тым ліку слухацкага, музычныя кватэрныя святы будуць доўжыцца.
Название
Кватэрнік гурта ROSY
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club7456730
Id
7456730
Тематика
13 фев 2009 в 20:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

















