Суполка дзеля тых, хто ў выпадку фальсіфікацыі рэзультатаў прэзідэнцкіх выбараў - 2011 не пабаіцца выйсці на вуліцы
50 подписчиков
Гэтая суполка дзеля тых, хто ненавідзіць існуючы ў Беларусі рэжым, яго лідэра і ягоных служак, а таксама не баючыхся аб гэтым ў голас сказаць. Дарэчы, назва на наркаматаўцы, таму не хвалявацца за мяккія знакі)
Вялікая просьба ўдзельнікам БРСМа і правакатарам: калі ласка, не забруджвайце суполку сваёй прысутнасцю :)
Беларусь будзе вольнай
Па нашых вуліцах ходзяць камуфляжныя людзі з сабакамі,
На нашых вуліцах стаяць БТРы,
На вуліцах чорныя вятры тлумачаць знакамі:
Лепей не пакідаць межы кватэры.
Пра гэта маўчаць злыя людзі ў чэргах,
Ня ведаюць прахожых шчокі няголеныя,
І гэта страшна, бо трэба выйсьці з шэрагу.
Беларусь будзе вольнай!
Нашыя сьцены – нібыта турэмныя.
У нашай стабільнасьці ёсьць нешта няўмольнае.
Усе твае высілкі будуць дарэмныя
У краіне забітых, забытых і задаволеных.
Сродкі масавай дэзынфармацыі
Пазбавяць цябе пачуцьця болю.
ЯМУ не хапае кананізацыі,
Але Беларусь будзе вольнай!
Бацькі перш за ўсё будуць думаць пра сына,
Будуць сьмяяцца навучаныя жыцьцём людзі,
Будуць баяцца й верыць хлусьні з тэлескрыні,
Але Беларусь усё роўна будзе,
Беларусь будзе вольнай!
Шукаюць пажарныя,
Шукае міліцыя
І эскадроны сьмерці
Нашай сталіцы
Нас
Бо мы – апазыцыя!
Название
Суполка дзеля тых, хто ў выпадку фальсіфікацыі рэзультатаў прэзідэнцкіх выбараў - 2011 не пабаіцца выйсці на вуліцы
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club7431500
Id
7431500
Тематика
Публичная страница
Вики страница
Апошнія навіны
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
Контакты


























