<<Еурапейская Беларусь >><< МАГІЛЕУ >>
39 подписчиков
24 студзеня 2008 года ў Менску было абвешчана пра пачатак агульнанацыянальнай грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Галоўнай мэтай кампаніі яе ініцыятары лічаць забеспячэнне незалежнасці і паспяховага развіцця краіны, што магчыма толькі шляхам інтэграцыі Беларусі ў Еўразвяз.
03 сакавіка 2008 - лідэры моладзевых рухаў і арганізацый абвясцілі аб актыўным удзеле ў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Гэта адбылося падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Мінску . У ёй удзельнічалі Яўген Афнагель (Jeans за свабоду!), Антон Каліноўскі (Моладзь БНФ), Уладзімер Лемеш (грамадзянская кампанія "За свабоду") і Артур Фінькевіч (Малады Фронт).
Ужо сёння за Беларусь у складзе Еўрапейскага Саюзу выказаліся некалькі дзесяткаў тысяч грамадзян, кажа адзін з удзельнікаў кампаніі Зміцер Бародка:
-- Можна адзначыць, што падчас збору подпісаў ніхто з нашых людзей не заўважыў нэгатыўнага стаўлення падпісантаў да ідэі ўступлення Беларусі ў Еўрапейскі Саюз. Людзі выказваюць альбо станоўчыя адносіны, альбо абыякавыя, але не адмоўныя. І гэтыя подпісы ёсць дэманстрацыяй еўрапейскага выбару беларускага народу. І мы хочам, каб гэты адказ беларускага народу пачулі ў Еўропе і свеце.
Доўгатэрміновая кампанія мае на мэце не толькі збор подпісаў, але і тлумачальна-асветніцкую працу сярод жыхароў краіны, кажа яшчэ адзін з удзелнікаў акцыі, маладафронтавец Зміцер Дашкевіч:
-- Нашыя актывісты тлумачаць людзям, што Беларусь належыць да Еўропы, і гэта не трэба даказваць ні з гледжання геаграфічнага, ні з гледжання гістарычнага. Мы выступаем за тое, каб былі адмененыя кошты на шэнгенскія візы. Каб грамадзяне Беларусі мелі магчымасьць больш актыўна асабіста ўдзельнічаць у працэсе еўраінтэграцыі. Гэта патрэбна для таго, каб беларусы зразумелі, што апроч усходняга вэктару развіцця, у нас ёсць яшчэ й іншы. Больш пэрспэктыўны і больш надзейны для нашай краіны.
Зараз з намі гарады: Менск, Віцебск, Бярэсце, Городня, Гомель, Бабруйск, Рагачоў, Глыбокае, Паставы, Докшыцы, Бягомль, Пінск, Смаргонь, Іўе, Астравец, Ашмяны, Маладзечна, Логайск, Мядзель, Заслаўе...
Название
<<Еурапейская Беларусь >><< МАГІЛЕУ >>
Статус
Страна
Беларусь
Город
Могилёв
Url
club7198930
Id
7198930
Тематика
Закрытая группа
Вики страница
Не установлена
Сайт
europeanbelarus.org
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Закрытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая






















