для тых, хто жадае падтрымаць беларускамоўны гурт
14 подписчиков
Паважаная беларускамоўная аўдыторыя, у нас есьць цудоўная магчымасьць падтрымаць беларускамоўны гурт Dali, што ў Польшчы.Dali трапілі ў фінал польскага «Еўрафэсту».
Віктар Рудэнка з гуртам Dali тройчы намагаліся трапіць на фестываль «Еўрабачанне» ад Беларусі. Але далей за поўфінал іх не пускалі. Яны граюць узорны еўрапейскі поп‑рок, да разумення якога кіраўнікі беларускага адбору ды журы, відаць, яшчэ не саспелі. Іх песні на англа‑беларускамоўнай мяшанцы ім падаваліся то надта складанымі, то не хітовымі, то яшчэ што‑небудзь. Дарэчы, менавіта Рудэнка напісаў песьню «Шпацыруем», якую сёлета ў фінале «Еўрафэсту» спявалі яшчэ адны прадстаўнікі зусім іншай беларускай поп‑музыкі – гурт «Вецер у галаве».
Ідэі паехаць на «Еўрабачанні» Dali не кінулі ды падалі заяву на польскі адбор з нязменнай англа‑беларускамоўнай поп‑песенькай. Тут ім пашэнціла болей – польскія музычныя крытыкі заўважылі іх Every Day.
Яны трапілі ў тузін фіналістаў з 120 ахвочых.
У Польшчы гэты конкурс карыстаецца куды меншай папулярнасцю. Хоць часам дзякуючы скандалам увага да яго прыцягваецца ўсеагульная. Як Польшча ўступала ў Еўрасаюз, на польскім адборы перамагла група «Ich troje» з адпаведнай песняй пра слушнасць еўрапейскага выбару. Дык потым высветлілася, што падчас фіналу SMS‑галасы гледачоў толькі за іх і прымалі.
Як і Беларусі, польскі адбор на «Еўрабачанне» паказваюць у жывым эфіры першага дзяржаўнага тэлеканалу.
Так што для Dali ужо вялікая прыемнасць выступіць ужывую на такую аўдыторыю. А калі яшчэ ўсе беларусы Польшчы прагаласуюць за іх, то ў нашага гурту ёсць усе шанцы паехаць на «Еўрабачанне» ў Маскву ад Польшчы.
Завяршыць падтрымку можна на пярэдадні дня ўсіх закаханых, на сьвята св.Валянціна.
Галасы дасылаем разам вось сюды:http://www.eurowizja.com.pl/
а паслухаць тут http://dali.muz.by/audio.html
Название
для тых, хто жадае падтрымаць беларускамоўны гурт
Статус
Страна
Беларусь
Город
Витебск
Url
club7094940
Id
7094940
Тематика
13 фев 2009 в 18:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая











