Ліпічанская пушча... (рэспубліканскі ландшафтны заказнік)
8 подписчиков
Ідэя (для тых, хто хоча адпачыць на прыродзе):
Я думаю дзесці ў межах 9-14 студзеня, колькасць дзён яшчэ не вырашыў, паехаць у Ліпічанскую пушчу. Асноўная мэта: паглядзець сляды звяроў, іх там багата, ад вавёркі да лася, магчыма і ваўка; пашукаць і паслухаць птушак, там адзначаны некалькі чырвонакніжных відаў; а таксама паглядзець на розныя біятопы такія як, балоты, дубравы, змяшаныя шырокалісцевыя лясы і інш.
Як гэта будзе:
Спынімся ў доме бабулі (Мастоўскі р-н), дровы, печ, прыдатнае месца для ночання. Днём выходзім у запланаваную частку пушчы, ходзім, глядзім (мапы і прылады для навігацыі ёсць, таму не заблукаем), бліжэй да сумерак вяртаемся, каб частку шляху прайсці ў цемнаце, з мэтай паслухаць соў (ёсць ліхтарыкі)...
Дабіраемся да месца на дызеле і аўтобусе, калі Вы паедзеце, я магу паспрабаваць знайсці грошы на квіткі. Як што, дапамагу з біноклем і іншымі рэчамі...
Дакладна паедзе яшчэ мой сябра з медуніверсітэта...
Я дасылаю гэта запрашэнне сваім сябрам, якім можа быць цікавы такі адпачынак, калі твой сябра хацеў бы таксама паўдзельнічаць у гэтым, можна без праблем далучацца...
Название
Ліпічанская пушча... (рэспубліканскі ландшафтны заказнік)
Статус
Страна
Беларусь
Город
Гродно
Url
club6563829
Id
6563829
Тематика
9 янв 2009 в 6:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая







