Glofira на "Тузін Гітоў" зь песьняй "Рух Часу"

48 подписчиков
У новым туры на ТГ гурт Glofira прадстаўляе сваю новую песьню — «Рух часу». Гомельская каманда працягвае пераасэнсоўваць творчасьць паэткі Вікі Трэнас: «Увогуле мы намагаемся пазьбягаць паэтычных ды музычных узьдзеяньняў у нашай творчасьці, але зь вершамі Вікі мы вельмі любім працаваць, бо з дапамогай яе словаў музыка напаўняецца нейкім таямніча-глыбінным сэнсам», — кажуць музыкі. Сама Віка станоўча ацэньвае плён супрацы з гуртом Glofira і так апавядае пра свой твор: «Герой песьні „Рух часу“ рэфлексуе з нагоды ўласнае самадастатковасьці, ягоныя пачуцьці існуюць па-за якой-кольвек прасторай. Ён не баіцца зьнікнуць у жыцьці рэальным, ён можа адчуць рух часу і гатовы імгненна пасталець, пры гэтым захаваўшы шчырую душу дзіцяці, адкрытую ўсяму сьвету». «Увогуле мы намагаемся пазьбягаць паэтычных ды музычных узьдзеяньняў у нашай творчасьці, — кажа лідэр гурта Сяргей Сочнеў. — Але зь вершамі Вікі мы вельмі любім працаваць, бо з дапамогай яе словаў музыка напаўняецца нейкім таямніча-глыбінным сэнсам, як у гэтых радках — „апошнія хвіліны сьцякаюць па маіх скронях“». Музыкі гурта кажуць, што лічаць песьню «Рух часу» экспэрымэнтам над музыкай і над сабою, над формай і зьместам. Гэта спроба выпусьціць унутраны істэрычны надрыў верша, закуты ў правільную вершаваную форму. Гэта спроба падняць словы з паперы ды прымусіць іх пранікаць ў сэрцы і халадзіць душу, ператварыць парадак словаў у бязладзіцу пачуцьцяў ды раскідаць іх аскепкамі па змрочных ляндшафтах, намаляваных псыхадэлічнымі гітарамі. галасаваць за песьню "Рух Часу" тутака: http://music.fromby.net/chart/ галасаваць можна не болей аднаго разу на дзень старонка гурта Glofira http://vkontakte.ru/club4944387
Название
Glofira на "Тузін Гітоў" зь песьняй "Рух Часу"
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club6403356
Id
6403356
Тематика
19 дек 2008 в 1:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: