МАСТАК - ЯЎГЕН ШАТОХІН

28 подписчиков
Гэта суполка створана ў падтрымку і падзяку за плённую працу на ніве мастацтва Беларускага мастка, Яўгена ШАТОХІНА. Запрашаем усіх, каму неабыякавае айчыннае і сусветнае мастацтва. ---------------------------- БІЯГРАФІЯ: Нарадзіўся 25 лютага 1947 г. ў г. Пінску, Рэспубліка Беларусь. 1965 - 1973 г.г - атрымаў адукацыю у Арлоўскім педагагічным інстытуце і Харкаўскім мастацка-прамысловым інстытуце (сучасная Украінская Акадэмія дызайна і мастацтваў) 1972г - удзельнік усесаюзных, рэспубліканскіх, замежных выстаў ( акварэль, малюнак,афорт, літаграфія) 1982г. - сябра Саюзу мастакоў СССР 1985г. - Ганаровая Грамата Саюзу мастакоў Расіі, 1991г. - сябра Беларускага Саюзу мастакоў 1988г. - заснавальнік і дырэктар дзіцячай школы выяўленчага мастацтва ў г. Пінску 1989г. - 1991 г.г. - сябра Праўленьня Брэсцкай абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі 1990г. - 1999 г.г. - дэпутат Пінскага гарадзкога Савета дэпутатаў - старшыня камісіі па культуры, справах рэлігіі і спорту 1992г. - стыпендыят майстэрні "Альтэна" у г. Альтэна (Няметчына) 1993г. - Мэдаль Conseiller General a Corbie (France), 1997г. - звольнены з пасады дырэктара школы па палітычных матывах 1997г. - Прыз Соnsieller General a Peronne (France), 1999г. - судовы перасьлед уладай за палітычную дзейнасьць 2002г. - Прыз Нацыянальнай Асамблеі (France), 2003г. - Прыз Соnsieller General a Peronne (France), 2003г. - званьне Ганаровага грамадзяніна горада Albert (France), 2004г. - Мэдаль горада Peronne (France) 2004г. - сябра Праўленьня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў 2004г. - Мэдаль Беларускага Саюзу мастакоў "За заслугі ў выяўленчым мастацтве" АСНОЎНЫЯ ТВОРЫ: цыкл "Па Беламор'і" (малюнак, літаграфія, лінарыт, 1977-1981г.г. ); нізкі: "Паўночная вёска" (літаграфія, 1972г.), "Засваеньне Поўначы" (Літаграфія, 1973г.) "Час палёту" (літаграфія, 1981г.), "Паўночнае надвор'е" (малюнак,1984г.), "Была вайна..." (афорт, 1984г.), "Суханскія навальніцы" (малюнак, 1985г.), "Блізкасьць космасу" (афорт, 1985г.), "Спатканьне з восеньню" (малюнак,1986г.), "Вяртаньне дамоў" (малюнак, 1988г.), "Краявіды чыстай зоны" (малюнак, 1989г.), "У Паўночнай Францыі" (акварэль, 1992-2001г.г.), "Блакітны бераг у Правансе" (малюнак, 1997г.), "Мой горад"(акварэль,1997-1998г.г.), "Сьцяжынкі Язэпа Драздовіча" (малюнак, 1999г.), "Гарбузовая восень"(малюнак, 1999г.), "Палескія вандроўкі" (малюнак, 1998-2001г.г.)," Неба і зямля Фердынанда Рушчыца"(малюнак,2000г.), "Маўклівыя сведкі.Прысвячаецца 80 угодкам Слуцкага Збройнага Чыну" (малюнак, 2000г.), "Парыжскія масты" (малюнак, 2001г.), "Я нарадзіўся тут …"(малюнак, 2001г.), "Сьцяжынкі Язэпа Драздовіча-ІІ" (малюнак, 2001г.), "На сваёй зямлі" (малюнак,2002г.),"Grand guerre. Памяць" (малюнак,2002г.), "Peronne - ville sur Somme", (афорт, 2003г.), "Chemin de memoir", (афорт, 2003г.), "Землякі Васіля Быкава", (малюнак, 2004г.), "Цішыня ў Бычках" (малюнак, 2004г.), "Прыпяцкія сюжеты. Прысвячаецца У.Караткевічу", (малюнак, 2005г.), "На шляху памяці", (акварэль, 2005г.), "Вушацкія аўтографы", (малюнак, 2006г.), "Янаўскія росы", (малюнак, 2006г.), "Па слядох Напалеона Орды", (малюнак, 2006г.), "Першы сьнег у Валодзькаве", (малюнак, 2007г.)
Название
МАСТАК - ЯЎГЕН ШАТОХІН
Статус
Страна
Беларусь
Город
Пинск
Url
club6277512
Id
6277512
Тематика
Публичная страница
Вики страница
АРТЫКУЛЫ ПРА ЯУГЕНА ШАТОХІНА
Сайт
http://www.chato.info/
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
Контакты

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: