ТРОІЦА 25 сьнежня этна-трыа ТРОІЦА сумесна з прадусарскім цэнтрам ПАН-студыя запрашае ў к/з Менск на вялікі калядны канцэрт!

5 подписчиков
ТРОІЦА 25 сьнежня этна-трыа ТРОІЦА сумесна з прадусарскім цэнтрам ПАН-студыя запрашае ў к/з Менск на вялікі калядны канцэрт! Творчасьць групы, народжаная з народных напеваў, клапатліва сабраных лідэрам гурта Іванам Кірчуком на кілямэтрах магнітнай стужкі, са ўвіваньнем ляманту дзваночка, шоргату афрыканскага чарота, закліку жалейкі, пранізьліва й ясна нагадвае нам аб тым старажытным ды амаль забытым мінулым, зь лясунамі, русалкамі й дамавікамі, рэха якога яшчэ гучыць у кожным з нас. Канцэрт стане неспадзеўкай для тых, хто ўжо знаёмы з творчасьцю ТРОІЦЫ, паколькі музыкі выканаюць у ліку іншых кампазыцыі з альбома Жар-Жар , які зараз рыхтуецца да выпуску, і дзіўным па глыбіні й маштабу адкрыцьцём для тых, хто толькі выявіў у сабе прагу да аўтэнтычнага мастацтва і музыкі world Этна-трыа ТРОІЦА выкарыстоўвае ўнікальную стылістычную нішу, у якой атрымоўваецца гарманічна спалучаць сучаснасьць і традыцыю, і з павагай да жывога гуку ствараць новае, арыгінальнае, новы музычны канцэпт. Таямніца гурта хаваецца ў тым, што скрозь сучаснае гучаньне музыкам атрымоўваецца паказаць патаемныя куткі старажытнай беларускай культуры, адначасова дэманструючы - што сустракаецца вельмі рэдка - усю іх глыбіню і стыхійнасьць. Гурт грае выключна на акустычных інструмантах. Гэта дазваляе сплятаць у адзіную гукавую тканіну сучасны акампанэмэнт , які дае моцную, пругкую аснову, і старадаўнія этнічныя інструманты, якія надаюць багацьце й калярыстыку ўсяму музычнаму ўзору. Асновай выступае гітара (6 і 12 струнаў) ды аўтарскі малы набор барабанаў (турэцкі, бонгі, бочка, талеркі) з шырокай гамай пяркусіі (выбівачкі, ляскоткі, званкі, дарабука). Інструмэнтальная аранжацыя з'яўляецца апірышчам і аздобай багатаму вакалу кіраўніка гурта - Івана Кірчука. (па матэрыялах афіцыйнага сайта (www.troitsa.net) Встречаем Рождество по-белорусски! Справки и заказ билетов по телефонам: Городской: +375 17 294 22 22, Velkom: +375 29 678 23 99, MTS: +375 29 264 15 80 Информация: www.panstudia.com Фото с официального сайта группы www.troitsa.net
Название
ТРОІЦА 25 сьнежня этна-трыа ТРОІЦА сумесна з прадусарскім цэнтрам ПАН-студыя запрашае ў к/з Менск на вялікі калядны канцэрт!
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club6259998
Id
6259998
Тематика
25 дек 2008 в 18:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: