Калядны Фэст Маладога Фронту!

94 подписчиков
Сьпяшайцеся рабіць дабро!” – пад такім назовам адбудзецца традыцыйны Калядны Фэст, арганізаваны Маладым Фронтам. Калядны Фэст – гэта сьвяточная імпрэза з выступамі беларускіх бардаў і рок-музыкаў, а таксама з дабрачынным кірмашом, дзе Вы можаце набыць сувеніры, упрыгожаньні, лялькі і цацкі на калядную і нацыянальную тэматыку, што маладафронтаўцы робяць сваімі рукамі, каб падарыць Вам сваю радасьць і любоў! Усе сабраныя грошы маладафронтаўцы перададуць у дзіцячыя дамы. Калядны Фэст пачнецца на Ўправе БНФ (былая Варвашэні, 8) 20 сьнежня а 15 гадзіне. У гэтым годзе Калядны Фэст пройдзе пад назовам “Сьпяшайся рабіць дабро!” – на сьвяце Вы зможаце ня толькі ахвяраваць грошы, аднак і прынесьці пэўныя рэчы, у якіх так патрабуюцца беларускія дзеткі. Гэта і адзеньне, і лёкі, і канцтавары, і гульні і шмат-шмат іншага. Падрабязны сьпіс рэчаў, у якіх патрабуюцца дзіцячыя дамы, Вы можаце ўбачыць ніжэй. Каляды – час цуда, дабра і радасьці. Прынясіце радасьць і цяпло тым, каму яно так неабходна. Сьпяшайцеся рабіць дабро! Ты зможаш падарыць Цуд! Вер - і падыходзь! Патрэбы дзіцячых дамоў: 1. каляскі прагулачныя, калядныя упрыгожванні (гірлянды, лялечкі), дзіцячыя святочныя строі і сукенкі. Ж-24, м-24-26. 2. маецца патрэба ў аправах дзіцячых акуляраў, што часта ламаюцца. Туалетнае мыла, гаспадарскае мыла, сродкі для чыстак і мыцьця, пральныя парашкі для машын-аўтаматаў, зубныя пасты, шампуні, памперсы, касмэтычныя палачкі, вата, прысыпкі, дзіцячыя крэмы, бінты, пластыры, крэм для абутку. 3. неабходны масьціка для праштампоўкі бялізны, канцтавары (сшыткі, фламастэры, асадкі, папера для друкаркі). Канструктыры і гульні для разьвіцьца ад трох да 11 год. Таксама неабходны аэрасэпты і інгалятары, актывіраваны вугаль, супрацьалергічныя мазі, комплексы траў, вітаміны. 4. дыдактычныя гульні, лялечкі, што гучаць і сьпяваюць, сюжэтна-ралевыя гульні, маецца патрэба ў дзіцячых роварах, арэлях, каталках. 5. інгалятары для прафілактыцы і лячэньня рэсьпіраторных хваробаў, іанізатары паветра, тубусны кварц, сухажаравая шафа для стэрылізаваньня медытычных інструмэнтаў. 5. надуўныя басэйны, батуты і іншыя падобныя рэчы. 6. лялькі, кнігі, відыёкасэты, СД дыскі з мультамі і дзіцячымі фільмамі. Гульні для развіцьця, мячыкі, скакалкі, канькі, лыжы і санкі. Усё можна б.у. 7. ігравыя комплекты, інвентар для чысткі снега, фітагарбаты, сіропы для кіслародных кактэляў, вітаміны. Падчас Каляднага Фэсту зможаце паслухаць выступы і сьпевы Піта Паўлава, Памідорава, Мельніка і інш.
Название
Калядны Фэст Маладога Фронту!
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club6168687
Id
6168687
Тематика
20 дек 2008 в 15:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: