Будучы кат iмперскай курыцы
3 подписчиков
У сярэдзіне ХVІІ стагоддзя маскоўскае царства развязала вайну з Рэчай Паспалітай. Вялікае Княства проста не мела такога войска, каб абараніцца ад стотысячнай арміі цара Аляксея Міхайлавіча. Захапіўшы Беларусь, маскоўскія ўлады ператваралі нашыя землі ў свае правінцыі. Жыхароў забіралі ў палон у сваё царства, дабро вывозілі, вёскі палілі, гарады разбуралі. Здзекі і гвалт чужынцаў выклікалі шырокі народна-вызвольны рух, які стаў пачаткам традыцыі беларускай народнай партызанкі. Нацярпеўшыся, просты люд чынна дапамагаў рэгулярнаму войску вызваляць сваю зямлю.
Вайна прывяла Беларусь да эканамічнай і дэмаграфічнай катастрофы (з прыкладна 2 мільёнаў 900 тысяч чалавек засталося ўсяго 1 мільён 350 тысяч). Колькасць насельніцтва не магла аднавіцца цэлае стагоддзе.
Умацаваўшыся, Расея метадычна выкарыстоўвала нутраныя звадкі ў Рэчы Паспалітай дзеля яе далейшага аслаблення. Ужо Пётр І стаў адкрыта мяшацца ў яе ўласныя справы. Імперыя не дапускала ніякіх рэформаў у паралізаванай бязладдзем дзяржаве. Урэшце, змовіўшыся між сабою, Расея, Прусія і Аўстрыя, гэтыя «тры каранаваныя разбойнікі», ажыццявілі падзелы Рэчы Паспалітай, падзяліўшы ўсю яе тэрыторыю. У выніку гвалту, пасля задушэння вызвольнага паўстання Касцюшкі Беларусь была ператворана ў расейскую калонію.
Название
Будучы кат iмперскай курыцы
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club5800074
Id
5800074
Тематика
Закрытая группа
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Закрытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
Контакты

