КАЛЬВАРЫЯ
43 подписчиков
Суполка створана з мэтай аб'яднання людзей, зацікаўленых у вывучэнні і захаванні найстарэйшых менскіх могілак - Кальварыі.
Шаноўнае спадарства!
Валанцёрскі клуб "Камяніца" распачынае стварэнне інтэрнэт-старонкі, ў межах партала radzima.org прысвечанай
Кальварыйскім могілкам.
Мэта старонкі:
1. аб'яднанне усёй вядомай на сёння інфармацыі пра Кальварыйскія могілкі.
2. стварэнне спіса пахаванняў (для пачатку толькі ХІХ ст.) Кальварыйскіх могілак.
3. збор інфармацыі пра людзей пахаваных на Кальварыі.
Чаму гэта істотна:
Кальварыя - найстарэйшыя могілкі нашага горада. Тут знайшла свой апошні спачын эліта Менска ХІХ - пач. ХХ ст: Ваньковічы, Вайніловічы, Эйсманты, Багушэвічы, Чачоты, Багдановічы... На Кальварыі пахаваныя Вацлаў Іваноўскі, Ян Луцкевіч (бацька братоў Івана і Антона Луцкевічаў), Янка Лучына (Іван Неслухоўскі), Ян Дамель.
Інвентарныя спісы пахаванняў ужо існуюць. У сярэдзіне 90-ых польскія даследчыкі апісалі усю цэнтральную частку могілак (найстарэйшую), і выдалі кнігу. Але істотна стварыць такі спіс ў інтэрнэце, каб кожны жадаючы мог знайсці сваіх продкаў ці папоўніць біяхрафію жыхароў Меска ХІХ ст. каштоўнай інфармацыяй.
Мы шукаем ахвотных людзей, якія маглі б:
- дапамагаць у распрацоўцы інтэрнэт-старонкі;
- ствараць разам з намі базу дадзеных (апісваць помнікі, фатаграфаваць, "забіваць" інфармацыю ў кампутар);
- арганізоўваць разам з намі прыборкі, экскурсіі, сустрэчы.
Акрамя стварэння інтэрнэт-старонкі мы плануем:
- валанцёрскія прыборкі на Кальварыі;
- правядзенне сустрэч з навукоўцамі, якія займаюцца даследваннем гісторыі гэтых могілак;
- распрацоўку экскурсіі на Кальварыйскія могілкі.
Карацей, калі вы адчуваеце ў сабе ахвоту пашчыраваць на карысць нашай спадчыны, даведацца шмат цікава па гісторыі Менска, і проста добра і з карысцю правесці час, далучайцеся!
Нашыя сустрэчы адбываюцца па пятніцах у Палацы Дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 44), з 7 да 9 вечара.
Валанцёрскі клуб "Камяніца".

Название
КАЛЬВАРЫЯ
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Информация скрыта или не указана
Url
club5709085
Id
5709085
Тематика
Публичная страница
Вики страница
Навіны
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
Контакты