Усе на радзіму Вылівахі!!!!

45 подписчиков
Не гледзячы на ўсе перашкоды, неспадзеўкі, жарты надвор’я і астатнія намаганні злога лёсу, вандроўка ў Рагачоў адбылася!!! Адважныя хлопцы і дзяўчыны а восьмай раніцы ў суботу выехалі з града стольнага ў накірунку Бабруйска, каб патрапіць у мясціны, дзе квітнела перамогшая смерць кветка шыпшыны, дзе пеў песні Гервасій Выліваха з сябрамі і апошні год цвіла вядомая ўсім груша. Прыбыўшы на “месца здарэння” пілігрымы пазнаёміліся з мясцовым краязнаўцай-эрудытам, прысвяціўшым усё жыццё даследванню роднага краю, Аляксандрам Рыкуновым. У народзе (дзеці ад 3 да 27) проста дзядзька Саша. Ён пагадзіўся быць нашым каментатарам і спадарожнікам. Першым аб’ектам назірання стала хата Грынкевічаў, у якой наездамі жыў Уладзімір Караткевіч (асабліва шмат у 60-я гады мінулага стагоддзя, пад час напісання “Каласоў”). У хаце быў калісьці пакойчык Валодзі, у якім стаяў сціплы працоўны стол, крэсла ды вузкі ложак. Дом пабудаваны яшчэ прадзедам Уладзіміра Сямёнавіча, Васілём Юллянавічам. Там і зараз жывуць Грынкевічы, але лёс стагадовай хаты прымушае чакаць лепшага. Унутар, паважаючы права прыватнай маёмасці, мы не трапілі, засталося задаволіцца вусным апісаннем унутранага начынення (потым у музеі “Народный славы” вандроўнікі пабачылі здымкі інтэр’еру). Далей шляхі нас павялі да вёскі Азярышча, на высокі адхіл Дняпра, які кожны год падмываецца ракою і кавалкамі зрыньваецца ў ваду. У часы Караткевіча тут расло некалькі груш, адна з іх і распачынае эпапею пра паўстанне Каліноўскага. Час і прыродныя катаклізмы “лакальнага характару” пакінулі ад сада толькі адзін абгарэлы пень. Мажліва, калі-небудзь мы прыедзем сюды і пасадзім новыя грушы, новую надзею для мінулых пакаленняў. А пакуль замерзлыя, бо давялося прайсці тры кіламетры пешшу па сугробах (прайшлі “там, дзе танкі не праедуць” – кіроўца адмовіўся везці аўтобус па заільдзеўшай горцы), але задаволеныя, мы вярнуліся ў цяпло і рушылі зноў у горад. На жаль, з-за неспадзеўкі з дарогай, не давялося заехаць у Кісцені, дзе і зараз расце княжацкі парк і стаіць палац, апісаны ў “Сівой легендзе”. Мы меліся быць а другой гадзіне дня ў Цэнтры пазашкольнай працы, дзе нам ласкава прапаставілі памяшканне для музычнай імпрэзы. Гарбатка і добрыя спевы пайшлі на карысць – баявы дух узняўся. Да наступнай святыні рушылі пешшу, бо крыж на месцы растрэла Тамаша Грыневіча стаяў яшчэ дзесяць год таму ў самым сэрцы Рагачова. Цяпер засталіся адныя ўспаміны, бо крыж састарэў і абваліўся, а аднавіць яго па незразумелых прычынах не дазваляюць. Для даведкі, лёс Тамаша Грыневіча адлюстраваны ў “Пароме на бурнай рацэ”. Гэты продак Караткевіча па матчынай лініі браў удзел у паўстанні 1863 года, кіраваў рагачоўскім атрадам, але трапіў у рукі да царскіх уладаў і быў растраляны ў Рагачове па загаду Мураўёва, пакуль удава везла памілаванне ад таго ж Мураўёва. А паром стаяў, верагодна, у месцы, якое зараз завецца Замкавай гарой: калісьці тут узвышаўся замак каралевы Боны Сфорцы, бо горад падараваў ўладар Рэчы Паспалітай сваёй жонцы ў дзень вяселля. І пад гэтую гару капалі праходы пад Дняпром і князь, і просты пекар у спадзяванні скарсці прыўкрасную пані, схаваную за мурамі... І тут Гервай сустрэўся са Смерцю, згуляў з ёю ў шахматы і з замкавай насыпі сарваў на развітанне з радзімай кветку шыпшыны. Канцавой кропкай быў узгаданы ўжо музей “Народнай славы”, з выдатнай кампазіцыяй па гісторыі горада. У другім аддзяленні музычнай імпрэзы выступіў бард Андрэй Мельнікаў. Усім канчаткова стала цёпла і ўтупльна. І мы сталі марыць, як вернемся сюды ўлетку, як аблазім усё, што толькі можна будзе, як дзядзька Саша зноў будзе “жечь”. І што возьмем абавязкова намёты, каб глядзець на зоркі разам з духам Уладзіміра Караткевіча, які ўсміхаўся нам у той вечар і задаволена мармытаў нешта пад нос (пэўна, новы верш... пра нас?!) Едзем разам???
Название
Усе на радзіму Вылівахі!!!!
Статус
Страна
Беларусь
Город
Информация скрыта или не указана
Url
club5646641
Id
5646641
Тематика
6 янв 2009 в 8:30
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: