Варта быць: летнік АПБ на Тураўскім балонні

3 подписчиков
13-16 лістапада на Тураўскім балонне адбудзецца валанцёрскі летнік па ачыстцы найбольш істотных частак поплава ад хмызнякоў. Выпас калгасных кароў спыніўся на Тураўскім балонне некалькі гадоў таму, а колькасць кароў у прыватных гаспадарках знізілася ў шмат разоў. Тураўскае балонне паволі пачало зарастаць хмызняком. З-за зарастання і фрагментацыі, плошчы, якія выкарыстоўваюцца птушкамі для гнездавання і міграцыйных прыпынкаў, пачалі памяншацца. Акрамя гэтага, значна павялічылася драпежніцтва на гнёздах кулікоў. На некаторых частках поплава ў весну 2008 года поспех гнездавання кулікоў быў блізкі да нуля. Калі ў Вас ёсць магцымасць і жаданне дапамагчы захаваць унікальнае месца гнездавання кулікоў у пойме Прыпяці – запрашаем узяць удзел у летніку 13-16 лістапада. Для ўдзелу - скантактуйцеся, калі ласка, з Сяргеем Зуёнкам, супрацоўнікам АПБ па экалагічным пытанням (zuyonak@ptushki.org, (8029) 6685768). Арганізатары забяспечваюць транспарт з Мінска, а таксама пражыванне і харчаванне на экалагічнай станцыі АПБ у Тураве. З сабой пажадана мець уласны дыванок, спальны мяшок, высокія гумовыя боты (калі чагосьці бракуе – паведаміце і мы зможам гэта забяспечыць). Ахвотныя таксама змогуць узяць удзел у працы станцыі кальцавання “Тураў” і наведаць гістарычныя мясціны Турава разам з мясцовымі краязнаўцамі. Больш пра праблемы Тураўскага балоння і тое, што робіць АПБ каб яго захаваць - можна прачытаць ТУТ
Название
Варта быць: летнік АПБ на Тураўскім балонні
Статус
Страна
Беларусь
Город
Туров
Url
club5320655
Id
5320655
Тематика
13 ноя 2008 в 0:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: