Молімся за вяртанне Касцёла Святога Юзафа (Язэпа) і кляштара бернардзінцаў!

220 подписчиков
Група, якая збірае ўсіх неабыякавых да лёсу каталіцкай святыні. Манастырскі комплекс бернардынаў і касцёл св.Язэпа бяруць пачатак ад 1624 году. У 1864г. кляштар і касцёл былі канфіскаваныя царскімі ўладамі. Кляштар і касцёл св.Язэпа прызнаны помнікам архітэктуры. У 2001 годзе на касцёл св.Язэпа была зарэгістравана ў Мінгарвыканкаме парафія. У 2007 годзе вайсковая камендатура вызваліла памяшканні кляштара, у касцёле цяпер знаходзіцца Архіў. Вяртаць касцёл святога Язэпа і кляштар бернардынаў законнаму уласніку – Каталіцкаму Касцёлу – улады не збіраюцца. Праект перабудовы кляштара і касцёла прадугледжвае размяшчэнне там гасцінічнага комплекса і забаўляльных устаноў, басейна, паркінга, казіно... ШАНОЎНЫЯ ВЕРНІКІ І ЛЮДЗІ НЕАБЫЯКАВЫЯ ДА ЛЁСУ ГЭТАЙ СВЯТЫНІі! ХРЫСЦІЯНЕ ЎСІХ КАНФЕСІЙ! УЖО БОЛЬШ ЗА 6 ГОД ШТОДЗЁНА ЛЮДЗІ МОЛЯЦЦА НА ПРЫСТУПКАХ ХРАМА Ў ЛЮБОЕ НАДВОР'Е. ЗНАЙДЗІЦЕ І ВЫ ЧАС, ПРЫХОДЗЬЦЕ КОЖНЫ ПАНЯДЗЕЛАК У 20:00 КАБ ПАМАЛІЦЦА СУПОЛЬНА ЗА ВЯРТАННЕ КАСЦЁЛА СВЯТОГА ЯЗЭПА. Касцёл Св.Язэпа знаходзіцца на вул.Кірылы і Мяфодзія 4, што побач з метро”Няміга”, даехаць можна аўтобусамі 1, 69 прыпынак “Плошча Свабоды” , аутобусамі 24,38,57,77,91, тралейбусамі 12,29,37,40,46,53 да прыпынку “станцыя метро_Няміга” (мапа ў фотаздымках). Касцёл знаходзіцца адразу за праваслаўнай Катэдрай. Удзельнікі гурта, якія ня маюць магчымасці прыходзіць на малітву (бо жывуць, напрыклад, у іншым горадзе ці па іншых прычынах) могуць проста маліцца за вяртанне касцёла Св. Язэпа дома. Вельмі патрэбна вашая малітва!
Название
Молімся за вяртанне Касцёла Святога Юзафа (Язэпа) і кляштара бернардзінцаў!
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club5303514
Id
5303514
Тематика
Публичная страница
Вики страница
Апошнія навіны
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
Контакты
Петрашко Константин (адмін суполкі)
Федарук Сяржук (адмін суполкі)

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: