Группа "Разбітае сэрца пацана". Презентация альбома "Розавы закат".

14 подписчиков
26 октября в 18.00 Клуб "Гудвин" (Минск, пр-т Независимости, 19) Большой сольный концерт группы "Разбітае сэрца пацана" с презентацией альбома "Розавы закат". 15000 предварительно, 20000 на входе Справка и билеты: 6490888, 8517706 Працу над альбомам гурт цалкам скончыў яшчэ год назад. Прэзентацыя альбома планавалася сёлета ў чэрвені, аднак дыск быў згублены. Нехта назваў гэтую гісторыю банальным піярам, нехта шчыра спачуваў. Нагадаем, на студыі альбом быў запісаны на дзве матрыцы, адну з якіх адправілі ў Расію на тыражаванне. Аднак у Маскве дыск выдаў памылку, і яго папросту выкінулі. Другая матрыца з’ехала з вакалістам гурта ў Кіеў, пасля чаго альбом выпадкова трапіў на іншы кантынент – у Чыкага. Павел Гарадніцкі, флейтыст і вакаліст РСП: “Другі дыск Дзяніс (вакаліст і лідэр гурта РСП) даў мне, каб я ў Кіеве ў клуб занёс. А я праважаў сваю дзяўчыну ў Амерыку. І я не памятаю чаму, але я паклаў гэты дыск ёй у торбу. І дыск такім чынам паляцеў у Чыкага”. На пошукі дзяўчыны спатрэбілася больш за месяц, яшчэ пэўны час дыск вяртаўся ў Беларусь. Тым часам, музыкі спрабавалі адшукаць альбом на мінскай студыі “Селах”, дзе адбываўся запіс праграмы. Там высветлілася, што зведзены і адмайстраваны альбом выпадкова... выдалілі, як выдалілі і паканальны запіс усіх інструментаў і вакалаў. На шчасце, адзіны дыск з “Розавым закатам” не без прыгодаў вярнуўся ў Беларусь і адразу быў адпраўлены на тыражаванне ў Маскву. (Перад гэтым было зроблена вельмі шмат копій матрыцы). Такім чынам, амаль праз год пасля запісу альбома дыск будзе прэзентаваны. Канцэрт адбудзецца ў мінскім клубе “Гудвін” 26 кастрычніка а 18-й гадзіне. Таксама у канцэрце возьмуць удзел сябры калектыва, гурты «Ананімка», «Аварыйнае выйсьце» і «Петля прістрастія». “Так, ужо канчаткова і беспаваротна прэзентацыя абматанага пупавінай, і абмытага каляплоднымі водамі, у пакутах законнанароджанага, некалі згубленага, але ізноў здабытага ПЕРШЫНЦА адбудзецца!!!! Дваццаць шостага кастрычніка ён вылезе з нябыту на свет Божы ў мінскім клубе "Гудвін" ,каб СВЕТ ЗДРЫГАНУЎСЯ! Разбі скарбонку, зэканом на бухле!! Пакуль яшчэ ёсць ён, купі свой квіток!,” — так пра прэзентацыю альбома выказаліся музыкі гурта. Альбом “Розавы закат” складаецца з 12 песень, якія спяваюцца на сумесі дзвюх моў: беларускай і рускай. Гэта музыкі тлумачаць тым, што “трасянка” — неад’емная частка нашага жыцця. “Дастаткова зайсці ў кожную краму, паліклініку або дзяржаўную ўстанову і мы ў поўнай меры зможам атрымаць асалоду ад гэтага цудоўнага сугучча. Мы ўвабралі гэта з малаком маці, і фізіялагічны моўны апарат не настроены вымаўляць нешта іншае. Таму мы выступаем за прыняцце трэцяй дзяржаўнай мовы: трасянкі, і маем намер унесці сваю прапанову ў Савет міністраў”, распавёў вакаліст і гітарыст РСП Дзяніс Тарасенка. Канцэрт-прэзэнтацыя пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма” Вось што кажуць музыкі: “Мы з радасцю далучаемся да гэтай кампаніі і заклікаем усіх быць не толькі беларусамі, але і быць пазітыўнымі беларусамі. Пазітыву нам вельмі не хапае зараз! Нам вельмі даспадобы што дадзеная кампанія не падзяляе беларусаў адносна моўнага прынцыпу. Мы будзем у межах кампаніі тымі хто спявае на трасянцы! А такіх па апошніх дадзеных каля 90 адсоткаў. Нехта ж павінен спяваць на зразумелай для ўсіх мове.” Ілюстрацыю да альбома выканаў вядомы беларускі мастак Уладзімір Цеслер, які доўгі час супрацоўнічае з “Машиной времени” і афармляў ім апошні альбом. Паслухаць песьні гурта можна на http://www.myspace.com/byrsp
Название
Группа "Разбітае сэрца пацана". Презентация альбома "Розавы закат".
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club5164822
Id
5164822
Тематика
26 окт 2008 в 19:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: