Рэтраспэктыва Фэліні ў Менску

2 подписчиков
З 13 па 18 кастрычніка ў сталічным відэакомплексе «Цэнтр‑відэа» пройдзе рэтраспектыўны паказ фільмаў Федэрыка Феліні. Як паведамілі ў «Цэнтр‑відэа», паказ адкрыецца драмай «Рэпетыцыя аркестра» (1979). Фільм распавядае аб канфлікце дырыжора і сімфанічнага аркестра падчас рэпетыцыі, якая ператварылася ў «звярынае шаленства». Карціна будзе дэманстравацца 13 і 14 кастрычніка. 15—16 кастрычніка адбудзецца паказ драмы «І карабель плыве…» (1983), удастоенай прыза «Давіда і Данатэла» за лепшы фільм, а таксама ўзнагароды Італьянскага нацыянальнага сіндыката кінажурналістаў за рэжысуру, аператарскую працу, дызайн касцюмаў, за агульны дызайн фільма і спецэфекты. Дзеянне карціны разгортваецца ў ліпені 1914 года на караблі «Глорыя Н.» з дзіўнымі пасажырамі на борце, якія суправаджаюць прах опернай дзівы Эдме Тэтуа. Па шляху на востраў, дзе нарадзілася спявачка, карабель падабраў сербаў‑бежанцаў, якія пацярпелі караблекрушэнне. Сустрэты ў моры аўстра‑венгерскі браняносец запатрабаваў выдачы сербаў, і паміж караблямі завязалася бітва… 17—18 кастрычніка будзе паказана рамантычная камедыя «Джынджэр і Фрэд» (1985), удастоеная Гран‑пры Маскоўскага міжнароднага фестывалю і прыза «Сярэбраная стужка» Італьянскага нацыянальнага сіндыката кінажурналістаў. У цэнтры фільма — сустрэча ўдзельнікаў славутага ў свой час танцавальнага італьянскага дуэта праз шмат гадоў пасля таго, як прайшла іх папулярнасць. Былыя зоркі ўспамінаюць маладосць, пераасэнсоўваюць мінулае, размаўляюць адзін з адным з дапамогай танца. Настасся Янушэўская, БелаПАН
Название
Рэтраспэктыва Фэліні ў Менску
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club5065008
Id
5065008
Тематика
17 окт 2008 в 0:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: