Рок-школа! 10 лістапада! Гудвін. Мутнае вока, Tlusta Lusta, Голая Манашка, Zaniapad, Restart, Espr
225 подписчиков
10 лістапада! ў клюбе Гудвін пройдзе адбор гуртоў для праекту Рок-школа.
Квіткі можна набыць у гандлёвым цэнтры Купалаўскі, 19 кропка. (ст.м. Кастрычніцкая)
Даведкі 6490888, 8517706
Удзельнічаюць:
СКА!РБ
Soulsides
Esprit
Голая Манашка
Мутнае Вока
Restart
Tlusta Lusta
Кашлаты Вох
Zaniapad
Спрат
Абшар
Wisp
і іншыя.
Даведкі: 6490888
Кошт квітка усяго 7 000!
Заяўкі ад гуртоў яшчэ прымаюцца!
Прэс-рэлізы:
Рок-школа.
У Беларусі зьявіцца “Рок-школа”.
Беларуская Музычная Альтэрнатыва (БМАgroup) аб’явіла пра збор заявак ад гуртоў для ўдзелу у “Рок-школе”.
Праект скіраваны на дапамогу маладым гуртам, што толькі пачынаюць свой творчы шлях.
Гаворыць ініцыятар праекту Віталь Супрановіч:
“Ёсьць вельмі шмат цікавых, перспектыўных маладых рок-гуртоў. Але большая частка з іх застаецца невядомай шырокай аудыторыі. Мы хочам дапамагчы гэтым гуртам, даць ім пачатковыя веды, парады як рушыць далей. Мы не гарантуем што зьявяцца новыя зоркі, але хто ведае... Гэта канешне не “Фабрыка зорак”, але думаю што мы зможам даць прынамсі шанец. Пастараемся падключыць да працэсу радыёстанцыі і тэлеканалы.”
Гурты, што жадаюць падаць заяўку мусяць даслаць да 1 жніўня на email rokshkola@gmail.com
У заяўцы павінна быць інфармацыя пра гурт, зваротная сувязь, дэма запіс.
З дасланых запісаў будзе адабрана 5 гуртоў.
У межах праекту будзе зладжаны канцэрт і выдадзены кампакт-дыск.
Вядучыя зоркі беларускага року праслухаюць, дадуць парады, зладзяць майстар-класы.
Тэкставікі беларускіх гуртоў дадуць свае рэцэнзіі.
БМАgroup раскажа пра свой вопыт у арганізацыі канцэртаў.
Музычныя крытыкі распавядуць пра тое як падаць сябе каб цябе заўважылі ў СМІ.
Сувязь з арганізатарамі 6490888
Навіны праекту Рок-школа.
Беларуская Музычная Альтэрнатыва (БМАgroup) апрацавала заяўкі ад гуртоў што даслалі свае запісы для ўдзелу ў Рок-школе.
Было даслала 52 заяўкі ад маладых гуртоў практычна з усёй Беларусі.
Гаворыць Віталь Супрановіч:
“Актыўнасьці гуртоў мы былі вельмі зьдзіўленыя. Нягледзячы на “мёртвы” сезон збору заявак каманды даволі актыўна дасылалі свае запісы. Але разам з тым высьветлілася, што многія папросту ня ведалі пра збор заявак, у шмат каго праблемы каб зрабіць проста дэма-запіс. Таму мы вырашылі працягнуць тэрмін збору запісаў да 25 верасьня”
Сваю згоду да супрацоўніцтва з Рок-школай ужо далі Піт Паўлаў, Аляксандр Памідораў, Вячаслаў Корань, Алесь Таболіч (Znich), Зьміцер Лукашук (тэкставік Крамы) і іншыя.
“Была вельмі вялікая ўвага дзяржаўных СМІ да нашай абвесткі пра Рок-школу, што вельмі парадавала. Напэўна многія сапраўды чакаюць новых імёнаў на нашай рок-сцэне” – адзначае Віталь Супрановіч.
Адносна таго чым жа будуць займацца музыкі у Рок-школе, пра гэта дакладна пакуль не вядома. Арганізатары мяркуюць да канца распрацаваць праграму ўжо разам з адабранымі музыкамі (улічваючы іх пажаданьні) і самімі “настаўнікамі”.
Для таго каб падаць заяўку трэба прадаставіць запіс і кароткую гісторыю гурта.
Кантакт:
6490888
email: rokshkola@gmail.com
Название
Рок-школа! 10 лістапада! Гудвін. Мутнае вока, Tlusta Lusta, Голая Манашка, Zaniapad, Restart, Espr
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club5062052
Id
5062052
Тематика
10 ноя 2008 в 19:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
































