Дзяды-2008

273 подписчиков
Надыходзяць Дзяды. Дзяды ў нашым беларускім жыцьці маюць асабліва вызначальную ролю. Бо нас, беларусаў, пачынаючы з 17-га стагоддзя, фізічна вынішчалі рознымі спосабамі нашыя ўсходнія і заходнія непрыяцелі. Лёгіка духоўнага існаваньня засьцерагае нас, што калі беларусы забудуць свае ахвяры, нас вынішчаць усіх. У Дзядах месьціцца крыніца духоўнай сілы. І гора тым, хто затопча яе. На Дзяды беларусы ўспамінаюць сваіх продкаў. Каб жыла памяць, каб не парывалася сувязь пакаленьняў і жыў вечна Народ. Мы ўспамінаем усіх беларусаў, што загінулі на нашай зямлі і далёка ад Беларусі, палеглі ў войнах і былі закатаваныя антыбеларускімі акупацыйнымі рэжымамі. Нашы продкі Дзяды даюць нам адзінства і моц, каб бараніць нашу Бацькаўшчыну ад новай маскоўска-імпэрскай агрэсіі. Нашае найноўшае нацыянальнае адраджэньне таксама зьвязанае зь Дзядамі, з памяцьцю пра генацыд і з Курапатамі. Трынаццаць з паловай гадоў таму беларусаў абудзіла ад летаргічнага сну і натхніла на змаганьне праўда пра Курапаты. 30-га кастрычніка 1988 года на Дзяды адбылося змагарнае хрышчэньне Беларускага Народнага Фронту. Возьмем сьвечкі ды рушым ачышчальную сьцежкаю памяці да курапацкіх сьвятых магілаў. І хай кожны нясе сюды свой крыж як сымвал несьмяротнасьці нашай зямлі. У Курапатах, дзе над магіламі растраляных беларусаў вырас лес дрэваў, хай вырасьце лес рукатворных крыжоў, якія прынясуць сюды жывыя Беларусы. Каб усе памяталі пра генацыд і каб жыла Беларусь.
Название
Дзяды-2008
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club4982935
Id
4982935
Тематика
2 ноя 2008 в 11:30
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: