Ўжо 3 выставы да 120-годдзя Язэпа Драздовіча )))
23 подписчиков
Суполка “Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў запрашае на адкрыццё выставы жывапісу, графікі, скульптуры і плакату“Нябесныя бегі”, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Язэпа Драздовіча, містычнай, незвычайнай і амаль невядомай асобы ў беларускай культуры.
http://pawet.net/drazdovicz/
У Беларускім дзяржаўным літаратурным музеі 9 кастрычніка адчыняецца выстава, прысвечаная 120-годдзу беларускага і ўсходнееўрапейскага мастака, скульптара, гісторыка, педагога, этнографа, пісьменніка, падарожника, фантаста і фалькларыста Язэпа Драздовіча.
Гэтага чалавека па праву называюць заснавальнікам беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу.
"На выставе паказаныя кампазіцыі, краявіды, творы розных відаў і жанраў. Для Беларусі і наогул для Усходняй Еўропы ў цэлым постаць Язэпа Драздовіча знакавая, паколькі гэта мастак-самародак, ён быў і мастаком, будзем так казаць, зямным, і мастаком касмічнага мроення, мастак-рэканструктар, які займаўся замкамі, кастэлямі, храмамі Беларусі – усё гэта адлюстравана ў ягоных творах: у графіцы, у жывапісы, у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Ён таксама мастак-візрутоз маляваных дываноў. Тыя касмічныя мроі і рэальныя, рэалістычныя творы, якімі ён упрыгожваў свет, зараз сабраны ў адну кнігу, яны знаходзяцца ў шматлікіх музеях, і такім чынам насычаны сусвет творамі Язэпа Драздовіча, ягонымі ідэямі, ягонымі марамі і мроямі".
Апроч твораў самога Язэпа Драздовіча, на выставе будуць прадстаўленыя творы беларускіх мастакоў, якія ў розныя гады бралі ўдзел у шматлікіх пленэрах, прысвечаных майстру.
Название
Ўжо 3 выставы да 120-годдзя Язэпа Драздовіча )))
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club4963432
Id
4963432
Тематика
9 окт 2008 в 18:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая


















