НАВУКОВЫ СЕМІНАР ПРАФЕСАРА В. П. РАГОЙШЫ
7 подписчиков
Запрашаю трэцякурснікаў далучыцца да семінару "Мастацкі свет літаратурнага твора" пад кіраўніцтвам д.ф.н. прафесара Вячаслава Пятровіча Рагойшы.
Першае паседжанне адбудзецца ў аўторак 7 кастрычніка а 12.45 на кафедры (69 кабінет, каля чыталкі на 4м паверсе).
Вельмі рэкамендую семінар усім, каму цікава вывучаць у літаратуры не яе гісторыю ці персаналіі - а працэсы, з'явы, сістэмныя і жанравыя сувязі, тэндэнцыі. Гэта семінар для людзей, схільных да крэатыву і творчай аналітыкі - бо вашыя папярэднікі напрацавалі толькі тэрміналагічны апарат, класіфікацыі, метады даследвання. Вам прапануецца абраць творчасць або нейкі аспект творчасці паэтаў, празаікаў, драматургаў ці нават крытыкаў, як беларускіх ці рускіх, так і замежных, і інтэрпрэтаваць яе з дапамогай гэтых напрацовак, што і станецца ў выніку вашымі курсавымі і дыпломнымі праектамі. Асабіста мяне семінар прывабіў тым, што В.П. Рагойша - самы ліберальны са старэйшага пакалення літаратуразнаўцаў, кампетээнтны кіраўнік, адкрыты ўсяму новаму. Ён ахвоча падтрымлівае энтузіязм студэнтаў займацца аналізам найноўшай беларускай літаратуры, так што тэмай вашага даследвання можа стацца нават творчасць вашага суседа па парце ( калі, канешне, ён нешта вартае піша). Вячаслаў Пятровіч таксама, як і іншыя нашы аўтарытэты, не любіць слова "постмадэрнізм", але, прынамсі, можа спакойна чуць яго, а яго парады па працы з тэкстамі заўсёды слушныя і не прыціскаюць волю самога маладога даследчыка. Менавіта таму я многа год таму (яшчэ на 2м курсе) далучылася да яго семінару - і не шкадую пра гэта дагэтуль. Асабіста я займалася жанрамі - лімерыкамі і хайку ў рускай і беларускай мовах. Іншыя мае калегі маглі аддаць перавагу аднаму творцу, але засяроджвацца не на гісторыі яго творчасці, а на паэтыцы твораў. Таксама на семінары вітаюцца літаратурныя краязнаўцы і крытыкі-пачаткоўцы.
Самае галоўнае, што дае семінар неляніваму студэнту - гэта здольнасць аналітычнага мыслення і шырокае веданне літаратуры як сістэмы.
Ласкава запрашаю ўсіх трэцякурснікаў. Я таксама буду прысутнічаць на паседжанні, спадзяюся, пабачымся!
Название
НАВУКОВЫ СЕМІНАР ПРАФЕСАРА В. П. РАГОЙШЫ
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club4890347
Id
4890347
Тематика
7 окт 2008 в 11:45
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая





